RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з работай аграхолдынга «Купалаўскае»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадаўжае рабочую паездку па Магілёўскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы сёння азнаёміцца з работай аграхолдынга «Купалаўскае».

Аляксандр Лукашэнка наведае малочнатаварны комплекс «Сліжы» ААТ «Амкадор-Шклоў», якое ўваходзіць у структуру аграхолдынга. Яму даложаць аб прымаемых мерах па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці ўдзельнікаў сельскагаспадарчага аб'яднання і іх падрыхтоўцы да вясенніх палявых работ, рабоце па інтэнсіфікацыі малочнай жывёлагадоўлі на прыкладзе «Купалаўскага».

Аляксандр Лукашэнка наведваў аграхолдынг «Купалаўскае» ў чэрвені мінулага года. Тады ён заявіў, што гэты праект дзяржаўнай важнасці, аднак развіваецца ён марудна. «Мы ўцягваемся ў сур'ёзны праект. Работы ідуць вельмі марудна, бессістэмна», - падкрэсліў Прэзідэнт.

У лістападзе 2016 года ў час адной з рабочых паездак у рэгіён Прэзідэнт даў даручэнне па стварэнні аграхолдынга - Холдынг «Купалаўскае» зарэгістраваны 4 ліпеня 2017 года. У яго склад уваходзяць ТАА «Купалаўскае» - кіруючая кампанія холдынга», ЗАТ «Вялікія Славені», ААТ «Амкадор-Шклоў» і ААТ «Новагарадзішчанскае».

БЕЛТА
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая