Анатоль Ісачанка аб уборачнай кампаніі ў Магілёўскай вобласці: гатоўнасць тэхнікі высокая
Працэнт гатоўнасці тэхнікі да ўборачнай кампаніі ў Магілёўскай вобласці высокі. Пра гэта расказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ў праграме «Размова ў Прэзідэнта» на тэлеканале «Беларусь 1».
«Уборачная кампанія – свайго роду іспыт. Мы будзем надаваць ёй максімум увагі, тым больш штоў гэтым годзе ёсць свае асаблівасці: тэрміны трохі сціснутыя. Па кліматычных умовах мы на два тыдні адстаём ад узроўню мінулага года. Таму прыйдзецца напружыцца», – сказаў Анатоль Ісачанка.
Ён дадаў, што Магілёўская вобласць стартуе не толькі з уборкі збожжа. Таксама будзе праводзіцца нарыхтоўка кармоў, уборка кукурузы, сяўба азімых. «Кадры Магілёўшчыны гатовыя, мы забяспечаныя ўсім неабходным для старту кампаніі. Галоўнае – арганізацыя працы і асабістая зацікаўленасць. Усе павінны быць нацэлены на вынік, – падкрэсліў губернатар. – Працэнт гатоўнасці тэхнікі высокі. Сёлета хочам перакінуць камбайны з паўночных рэгіёнаў Магілёўскай вобласці на поўдзень, каб хутчэй завяршыць уборачную там, а потым лавінай пайсці па рэгіёне. Азімы ячмень мы ўжо пачалі прыбіраць, ужо зусім хутка пачнём уборку рапсу. Думаю, масавая ўборка пачнецца праз два тыдні».
Переводчик