RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Бабруйскаграмаш» пашырыў наменклатуру тэхнікі, якая пастаўляецца на рынак Казахстана

ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”» пашырыла наменклатуру тэхнікі, якая пастаўляецца на рынак Рэспублікі Казахстан. Упершыню за шматгадовую гісторыю супрацоўніцтва на адрас казахстанскіх партнёраў была пастаўлена партыя лодак-касілак ЛК-12, паведамляецца на сайце Міністэрства прамысловасці.

Лодкі-касілкі ўжо задзейнічаны на ачыстцы ад чароту возера Копа ў г. Какшатау і прыцягваюць увагу як спецыялістаў водных гаспадарак, так і абывацеляў.

Па выніках першых дзён працы казахстанскім бокам адзначана высокая якасць і прадукцыйнасць гэтай тэхнікі.

Лодка-касілка ЛК-12А прызначана для касьбы чароту пад вадой у вадаёмах, якія выкарыстоўваюцца для вырошчвання рыбы, і ў нацыянальных парках. Яна складаецца з корпуса лодкі, рэжучага апарата, размешчанага за насавой часткай, сілавой устаноўкі(мотаблока з аднацыліндравым бензінавым рухавіком), карданнай перадачы, вяслярных колаў і рулявога механізму.

Кіраванне лодкай забяспечваецца рулявым колам, сістэмай рычагоў і двух спараных рулёў. Кашэнне воднай расліннасці адбываецца як у гарызантальнай, так і ў вертыкальнай плоскасці. У канструкцыі касілкі прадугледжана рэгуляванне глыбіні касьбы. Лодка-касілка абсталявана тэнтам, які абараняе аператара ад сонечных прамянёў і ападкаў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая