Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія і Куньмінскага металургічнага каледжа (КНР) падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве. Пра гэта паведамляецца на сайце ВНУ.

Партнёрскія адносіны дзвюх устаноў адукацыі завязаліся вясной 2019 года, калі дэлегацыя БДСГА пабывала ў дзелавой паездцы ў горадзе Куньмін правінцыі Юнань. Тады ж адбылася сустрэча з кіраўніком і выкладчыкамі каледжа, азнаямленне з арганізацыяй адукацыйнага працэсу, абмеркаванне магчымых праграм па падрыхтоўцы бакалаўраў з атрыманнем двайных дыпломаў, абмену выкладчыкамі. Быў падпісаны Мемарандум аб намерах з Куньмінскім металургічным каледжам.

Дзелавыя кантакты прывялі да стварэння праграмы падрыхтоўкі спецыялістаў у абласцях меліярацыі і воднай гаспадаркі, а таксама землеўпарадкавання, якая прадугледжвае навучанне на базе дзвюх устаноў-партнёраў. Сур’ёзнасць праекта пацвярджаецца тым фактам, што кітайскі бок узгадняў яго на ўзроўні Міністэрства адукацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве стала лагічным завяршэннем двухгадовай падрыхтоўчай працы.

Па матэрыяле baa.by