RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Белая Русь» павіншавала з надыходзячым Новым годам маленькіх пацыентаў Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы

Сёння, 28 снежня, па добрай традыцыі напярэдадні навагодніх і калядных святаў старшыня Ленінскай раённай арганізацыі Бабруйска РГА «Белая Русь» Ірына Русаковіч разам з казачнымі героямі – Дзедам Марозам і Снягуркай – павіншавала юных пацыентаў Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы. Госці падарылі дзецям развіваючыя гульні і салодкія падарункі, дапамаглі акунуцца ў атмасферу чароўнага свята.

Ірына Русаковіч пракаментавала:

– Важна, каб у гэтыя асаблівыя дні дзеці, якія аказаліся на лячэнні ў бальніцы, не заставаліся без свята. Хочацца хоць невялікім удзелам парадаваць іх, пажадаць ім здароўя і сіл на больш хуткае выздараўленне. Прыемна было глядзець на зіхатлівыя вочы дзетак. Працягвайце верыць у цуды, бо гэта вельмі важна.

Галоўны ўрач Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы Павел Кавалёнак адзначыў:

– Выздараўленне любога дзіцяці – гэта не толькі праца медыцынскага персаналу, але і, безумоўна, добры настрой. Кожная ўсмешка, можна сказаць, набліжае дзень выздараўлення.

Па словах галоўнай медсёстры бальніцы Людмілы Ступень, віншаваць дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні, – даўняя штогадовая традыцыя Ленінскай раённай арганізацыі Бабруйска РГА «Белая Русь». Сёлета падарункі ад грамадскай арганізацыі атрымала больш за 20 юных пацыентаў.

 СБ

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая