RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Больш за 30 заявак паступіла на конкурс па добраўпарадкаванні парка Падміколле ў Магілёве

Больш за 30 заявак паступіла на конкурс па добраўпарадкаванні парка Падміколле ў Магілёве. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Уладзімір Цумараў.
 
«У нашай краіне бягучы год аб'яўлены Годам міру і стварэння. Я заўсёды лічыў, што калі навокал мірнае і спакойнае жыццё, тады хочацца нешта ствараць: у інтарэсах сваёй сям'і, свайго горада, краіны. А ствараць і рабіць наша жыццё яшчэ прыгажэйшым лепш у добрай кампаніі аднадумцаў. Таму мы вырашылі аб'явіць конкурс па добраўпарадкаванні парку Падміколле ў Магілёве. Конкурс абласны і праходзіць па двух намінацыях», - распавёў Уладзімір Цумараў.
 
Першая намінацыя конкурсу ўключае мастацкае афармленне кветнікаў, кветкавых кампазіцый. Другая намінацыя датычыцца фарміравання зон адпачынку - гэта могуць быць розныя лаўкі і аформленая побач з імі тэрыторыя.
 
«Заяўкі паступаюць ад прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёну - іх ужо больш за 30. Мы не ставім нейкія жорсткія рамкі наконт пэўных матэрыялаў для стварэння лавак. Гэта можа быць дрэва, метал, камень - тут абмежаваннем выступае толькі фантазія стваральнікаў», - адзначыў старшыня абласнога аб'яднання прафсаюзаў.
 
Работы па высадцы і афармленні конкурсных кветкавых рашэнняў, а таксама ўстаноўцы новых лаваў плануюць пачаць пасля 20 чэрвеня. «Мы падвядзем вынікі, абавязкова ўзнагародзім найлепшых. І ўжо пасля 20 чэрвеня прыступім да ўстаноўкі конкурсных работ. Зоны для гэтага ўжо вызначаны, - адзначыў ён. - Завяршыць працу плануем да Дня незалежнасці».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая