RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Br665,2 тыс. выкарыстала на выплату зарплаты «ў канвертах» камерцыйная фірма з Глускага раёна

Br665,2 тыс. выкарыстала на выплату зарплаты ў канвертах камерцыйная фірма з Глускага раёна. Пра гэта расказалі ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Магілёўскай вобласці.

Камеральную праверку таварыства з абмежаванай адказнасцю «Т» (далей – ТАА «Т») з Глускага раёна, якое займаецца распілоўкай, габляваннем і насычэннем драўніны, правялі супрацоўнікі інспекцыі МПЗ Бабруйскага раёна. У ходзе яе правядзення былі устаноўлены факты выплаты заработнай платы «ў канвертах».

За некалькі гадоў дырэктар абнаявіў грашовыя сродкі ў агульнай суме Br620,3 тыс., залічаныя на карпаратыўныя карты арганізацыі. Акрамя таго, работнікі ТАА «Т» не па прызначэнні выкарыстоўвалі грашовыя выплаты ў памеры Br44,9 тыс., выдадзеныя на камандзіровачныя выдаткі.

Адпаведныя дакументы, якія пацвярджаюць кірунак выкарыстання названых сродкаў, у плацельшчыка адсутнічаюць.

У адрас ТАА «Т» было накіравана апавяшчэнне з прапановай у добраахвотным парадку вылічыць і выплаціць у бюджэт падаходны падатак з выплачаных даходаў. Плацельшчыкам апавяшчэнне было выканана і з сум заработнай платы «ў канверце» з улікам прымянення падатковых вылікаў вылічаны падаходны падатак у суме Br80,6 тыс.

Інфармацыя аб выяўленым парушэнні перададзена ў тэрытарыяльныя падраздзяленні дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае страхавое прадпрыемства «Белдзяржстрах» для спагнання належных адлічэнняў з выплачаных работнікам даходаў.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая