RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Быхаўчане дзеляцца меркаваннямі аб «Вялікай размове з Прэзідэнтам»

Любоў Бельская, дырэктар ДУА «Варанінаўскі КПК д/с – БШ»:

– Я, як і большасць жыхароў нашай краіны, уважліва слухала выступленне Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. І 8-гадзінны дыялог з прадстаўнікамі беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, які для мяне прайшоў на адным дыханні, атрымаўся шчырым, грунтоўным. Прэзідэнт прадэманстраваў журналістам адкрытасць, сумленнасць і глыбокае разуменне сутнасці існуючых у рэспубліцы і свеце праблем.

Вядома, пытанне адукацыі мяне асабліва цікавіла. Аляксандр Лукашэнка падчас Вялікай размовы анансаваў змены ў гэтай сферы ўжо з 1 верасня, адзначыўшы, што выпрацоўваюцца адпаведныя стандарты і падыходы, а навучэнцам і студэнтам важна дакладна разумець: дзяржава бясплатна дае сілы і ўкладвае ў іх веды, закладваючы такім чынам падмурак для будучага жыцця маладых людзей.

Адзначу, што работнікі адукацыі рэгулярна і ў тэрмін атрымліваюць заработную плату. На працягу гэтага года прапрацоўвалася пытанне аб паляпшэнні сістэмы выплат стымулюючага і кампенсавальнага характару. А гэта значыць, што пытанне павышэння дабрабыту педагогаў знаходзіцца на пастаянным кантролі ў кіраўніка дзяржавы. І гэта нягледзячы на бесперапынныя санкцыі з боку Захаду, якія мацней за ўсё б’юць па простым працоўным. Аднак магутны эканамічны ціск не перашкодзіць нашай дзяржаве працягнуць свой шлях развіцця.

Прэзідэнта цалкам падтрымліваю і ў яго імкненні максімальна ўцягнуць у навучальны і выхаваўчы працэс бацькоў. Бо толькі агульнымі намаганнямі можна дапамагчы дзецям авалодаць патрэбнымі для дарослага жыцця ведамі і выхаваць кожнага дзіця сапраўдным патрыётам сваёй Айчыны.

 

Наталля Палынская, сацыёлаг УАЗ «Быхаўскі РайЦГЭ»:

– На мой погляд, «Вялікая размова з Прэзідэнтам» атрымалася вострай, шчырай і грунтоўнай. Гэта не была звыклая прэс-канферэнцыя, а хутчэй грамадская дыскусія з актыўным удзелам медыйнай супольнасці.

Дзякуючы разумнай палітыцы ва ўмовах пандэміі краіна захавала магчымасць для развіцця эканомікі, захавала шырокі пакет сацыяльнай падтрымкі самых розных слаёў насельніцтва. У Беларусі ёсць магчымасці для развіцця свайго патэнцыялу, які ўдалося захаваць нават ва ўмовах пандэміі.

Мне імпануе неабыякавасць да Прэзідэнта краіны і да людзей. На абмеркаванне былі вынесеныя практычна ўсе надзённыя пытанні, якія хвалююць кожнага беларуса: унутрыпалітычная сітуацыя ў краіне, інтэграцыя Беларусі і Расіі, супрацьдзеянне санкцыям, развіццё адукацыі, удасканаленне сістэмы аховы здароўя. Таксама я згодна з Прэзідэнтам, што нацыянальнае адзінства беларускага народа дарагога варта, мы павінны разам развіваць краіну мірным і стабільным шляхам.

 

bykhov.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая