RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Карла Маркса ў Магілёве адзначыць 100-годдзе юбілейным тыднем «НА100ЯЩИЙ ZВЕZДОПАД»

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Карла Маркса, некалі першая бібліятэка Магілёўскай губерні, адзначае сёлета 100-годдзе. У 1919 годзе яна ўпершыню адкрыла свае дзверы для чытачоў.

«Такую значную дату можна адзначаць па-рознаму: грымець фанфарамі і пускаць у неба феерверкі, а можна наведаць наш юбілейны тыдзень «НА100ЯЩИЙ ZВЕZДОПАД» з 10 па 17 снежня і ў крузе сяброў ўспомніць, як усё пачыналася, падзяліцца тым, што было добрага за гэтыя гады, памарыць пра будучыню», – адзначылі ў адміністрацыі ўстановы культуры.

Стартуе юбілейны тыдзень з фота-эксклюзіва «Пазнай сябе ў бібліятэцы!» і фота-марафону «# Бібліятэкакарламаркса».

11 снежня ўсіх жыхароў горада запрашаюць стаць удзельнікам art-мобу «Кніжны БУМ» і зрабіць падарунак юбіляршы.

12 снежня бібліятэка ператворыцца ў інтэрактыўную пляцоўку «Pro.Чытанне», дзе адбудуцца offline-online сустрэчы з пісьменнікамі Беларусі.

Незвычайнае мерапрыемства 13 снежня чакае ўсіх прыхільнікаў – цёплы вечар у бібліятэцы, дзе можна будзе падарыць адзін аднаму цяпло жывых зносін, дабрыню кніжных старонак, радасць ад чытання і задавальненне ад творчасці.

14 снежня супрацоўнікі запрашаюць наведаць чайную Карла Маркса «#Litkava». «Кафэ ў бібліятэцы? Хіба гэта магчыма? Магчыма, калі ўспомніць, што кнігі – гэта таксама ежа, ежа для розуму і для душы. Гэта тая самая «смачная кніга» – калі чытаеш і атрымліваеш надзвычайную асалоду і закрываеш апошнюю старонку са шкадаваннем», – адзначылі суразмоўцы.

15 снежня пройдзе цыкл майстар-класаў «Юбілей у фармаце нон-стоп», дзе можна стаць удзельнікам emoji-трансфорэра, майстар-класа па вырабе кніжных закладак «Латка-латка», інтэрактыўнага кардмейкінга «Павіншуй любімую бібліятэку – зрабі паштоўку!».
Завершыцца тыдзень урачыстым мерапрыемствам «100 слаўных гадоў у крузе сяброў, кніг і чытачоў».

Таксама на працягу тыдня для ўсіх гасцей бібліятэкі будуць працаваць FREND-акцыя «Адкрытая бібліятэка», FLYER-акцыя «Запішыся ў юбілей!», фотасушка «THE BEST!», BOOK-подыум «Самая, самая...», bookchalenge «Карл Маркс рэкамендуе...», АРТ-інсталяцыя «Нам 100! І гэта толькі пачатак!».

Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца тут  або па тэл.: (80222) 42 83 53, 22-95-78.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая