Чацвёра выратаваных, у тым ліку аднагадовае дзіця, – такія вынікі спрацоўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
19 лютага каля 6 гадзін раніцы сям’ю, якая жыве ў прыватным жылым доме па вул. Вясновай у Магілёве, разбудзіў гучны гук аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка: дом быў напоўнены дымам. 45-
гадовы гаспадар, яго 24-гадовы сын разам з жонкай і малым паспяшаліся эвакуявацца. Ніхто не пацярпеў.
А вось хаце дасталося: пашкоджаны дах, перакрыцце і маёмасць. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Страшна ўявіць, якія маглі б быць наступствы пажару, калі б жыхары дома ў 2019 годзе не ўстанавілі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.
У мінулым годзе ў Магілёўскай вобласці на рахунку гэтага кампактнага прыбора 14 выратаваных, у тым ліку 3 дзяцей.
«Не адкладаючы на заўтра, устанавіце АПА ў кожным жылым пакоі свайго дома, а таксама ў жыллі родных і блізкіх Вам людзей. Бяспека ў першую чаргу залежыць ад нас саміх!» – падкрэсліла Вольга Нехарошых.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 11:13
02.05.2024 - 15:29
02.05.2024 - 13:30
«Героям пераможнага мая!» МК «Батальён міліцыі» арганізуе інтэрактыўныя лакацыі 3 мая
30.04.2024 - 11:50
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 мая ў Магілёўскай вобласці