RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ці можна атрымаць толькі біяметрычны пашпарт, не атрымліваючы ID-карту?

Пашпарт заўтрашняга дня

Жыхар Горак Алег Нікалаеў цікавіцца: «Нядаўна пачалі выдаваць ID-карты і біяметрычныя пашпарты. Як я разумею, карта стане асноўным дакументам ўнутры краіны, а біяметрычны пашпарт для паездак за мяжу. Мы з жонкай вельмі любім падарожнічаць, так што замежныя пашпарты новага ўзору нам спатрэбіліся б. Пры гэтым не хацелася б мяняць нашы цяперашнія пашпарты, яны яшчэ сапраўдныя. Ці можна атрымаць толькі біяметрычны пашпарт, не атрымліваючы ID-карту?»

Начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Пётр Сімончык кажа, што калі грамадзянін хоча стаць уладальнікам біяметрычных дакументаў, то спачатку неабходна аформіць ID-карту, а потым – біяметрычны пашпарт. Звяртацца па афармленне гэтых двух дакументаў можна адначасова. Пашпарт, які ёсць на руках у цяперашні час, прыдатны для выезду за мяжу на ўвесь тэрмін яго дзеяння, але пры атрыманні ID-карты яго прыйдзецца здаць і развітацца з ім назаўжды, паколькі вяртанне ад сучасных біяметрычных дакументаў да старых немагчымае.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая