Цяжкаатлетка Дар’я Навумава падзяліліся ўражаннямі ад нядаўняга выступлення на чэмпіянаце Еўропы ў Батумі. Спартсменка, якая прывезла з Грузіі золата і срэбра чэмпіянату Еўропы, пакуль сканцэнтравана на найбліжэйшых стартах – у верасні ў Тайландзе пройдзе чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы. «Пасля чэмпіянату Еўропы ў нас быў тыдзень для адпачынку. Цяпер пачынаем трэніравацца, рыхтуемся да чэмпіянату свету», – сказала спартсменка. Па словах дзяўчыны, кожны тыдзень у яе дзевяць трэніровак працягласцю каля дзвюх гадзін.
Ацэньваючы вынікі выступлення Беларусі на спаборніцтвах у Батумі, Дар’я Навумава падкрэслівае, што высокія вынікі былі дасягнуты дзякуючы згуртаванасці ўсёй каманды. «Усе працавалі і на чэмпіянаце Еўропы паказалі нядрэнны вынік. Наша справа – трэніравацца і павышаць вынікі», – дадала яна.
Па матэрыялам БЕЛТА
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.04.2024 - 10:44
Ігар Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года
25.04.2024 - 11:59
24.04.2024 - 09:53
Ігар Бокій выйграў другое золата чэмпіянату Еўропы па параплаванню