Супрацоўнікі Ленінскага РУУС праводзяць у Магілёве дэкаду кібербяспекі. Пра гэта паведамілі ў УУС Магілёўскага аблвыканкама.
У цэлым у Магілёўскай вобласці адзначаецца зніжэнне колькасці кіберзлачынстваў, але пры гэтым узрос іх цяжар. Супрацоўнікі аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Ленінскага РУУС Магілёва звязваюць гэта з развіццём лічбавых тэхналогій, электронных паслуг і адсутнасцю ў грамадзян базавых навыкаў абароны асабістай інфармацыі і звестак аб тым, як паводзяць сябе злачынцы ў лічбавым асяроддзі.
Прафілактычная акцыя «Дэкада кібербяспекі» праводзіцца для павышэння ўзроўню лічбавай і інфармацыйнай граматнасці насельніцтва, навыкаў абароны асабістай інфармацыі і для зніжэння колькасці такіх злачынстваў у Ленінскім раёне абласнога цэнтра. Супрацоўнікі праваахоўных органаў наведаюць прадпрыемствы і арганізацыі, навучальныя ўстановы раёна, дзе раскажуць, як не стаць ахвярай махляроў. Асаблівую ўвагу ў прафілактычнай рабоце яны нададуць найбольш неабароненым слаям насельніцтва – навучэнцам і пенсіянерам.
Даведацца, як не патрапіць у пастку кіберзлачынцаў, можна будзе дзякуючы сацыяльным ролікам і тэматычным улёткам, якія будуць распаўсюджвацца ў магазінах, паліклініках, грамадскім транспарце і іншых месцах з вялікай колькасцю людзей.
Прафілактычная акцыя будзе доўжыцца да 30 верасня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 14:47
У Магілёўскай вобласці адноўлена энергазабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў, якія пацярпелі ад стыхіі
19.07.2024 - 09:33
19.07.2024 - 09:27
Што рабіць, калі маёмасць пацярпела ад разгулу стыхіі? Фінансавая падтрымка ад райвыканкамаў (відэа)