Тыя, хто годна працаваў і выйшаў на заслужаную пенсію, заўсёды акружаны клопатам і ўвагай з боку дзяржавы. «У нашай сацыяльна арыентаванай дзяржаве так ёсць і так будзе», - канстатавала дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па Асіповіцкай выбарчай акрузе № 89, член пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Святлана Шутава.
Разам з намеснікам старшыні Клічаўскага райвыканкама Галінай Данілкінай яны прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы», наведаўшы пастаяльцаў аддзялення кругласутачнага знаходжання ў аграгарадку Дзмітрыеўка Клічаўскага раёна.
Аддзяленне ў свой час было абсталявана на базе дзіцячага сада. Цяпер тут знаходзіцца 30 чалавек - ветэраны працы, а таксама былыя малалетнія вязні фашысцкіх канцлагераў. Прычым, не толькі з Клічаўскага, але і Кіраўскага раёна. Многія адзінокія, і акрамя сацыяльных работнікаў сачыць за імі няма каму. Узрост пастаяльцаў - 59-95 гадоў.
У аддзяленні 13 пакояў, душавыя, сталовая, малельны пакой. Харчаванне- пяціразовае. Наладжана медыцынскае абслугоўванне.
- Акцыя «Ад усёй душы» - гэта і даніна павагі нашым старым, і магчымасць яшчэ раз сказаць «дзякуй» тым, хто дастойна працаваў на карысць краіны і будучыні сваіх дзяцей, - адзначыла Святлана Шутава.
Госці прывезлі старым не толькі падарункі, але і жывыя зносіны. А прыемным сюрпрызам як для пастаяльцаў аддзялення, так і сацработнікаў, стала выступленне заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь - ансамбля народнай песні і танца «Жытніца».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45