У Дзень абароны дзяцей у Магілёве адкрылі дзіцячую пляцоўку. А да Дня горада, ён адзначаецца 28 чэрвеня, іх колькасць вырасце да дванаццаці. На іх уладкаванне з абласнога бюджэту выдаткавана больш за адзін мільён шасцісот рублёў. З гарадскога бюджэту штогод выдзяляюцца сродкі на добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, але ў гэтым выпадку размова ішла аб бягучых рамонтах.
- Мы раней зайздросцілі, што ў новых мікрараёнах дамы будуюцца з сучаснымі гульнявымі пляцоўкамі, а мы быццам былі пакрыўджаныя. Актывісты дваровага камітэта ўдзельнічалі і раней у пасадцы дрэў ля пад'ездаў, расчыстцы снегу ў дварах, прыбіралі лістоту. Прымусіць нікога нельга, але калі людзі бачаць, як усё зменьваецца, то становяцца лёгкімі на ўздым. А што да праекту па «перазагрузцы» дваровай тэрыторыі, то мы выходзілі, высаджвалі туі. Цяпер я выходжу па вечарах і бачу, што дзяцей у нашым двары стала болей, чым было. А яны і ёсць галоўныя знатакі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе
09.10.2025 - 16:34
У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ
09.10.2025 - 15:07
«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер
09.10.2025 - 09:59
У Магілёве заклалі капсулу часу з пасланнем для чыгуначнікаў будучыні