RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Электратраўмы атрымаў бабруйчанін на рыбалцы

У Бабруйску пенсіянер атрымаў электратраўмы на рыбалцы. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Па словах суразмоўніцы, няшчасны выпадак адбыўся ў сераду раніцай на возеры па вул. Шырокай. Калі мужчына закідваў вуду, то закрануў правады лініі электраперадач, у выніку чаго атрымаў траўму электратокам. У цяжкім стане пенсіянер быў шпіталізаваны.

– Нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні аб небяспецы знаходжання людзей паблізу высакавольтных ліній электраперадач, штогод адбываюцца няшчасныя выпадкі, звязаныя з паражэннем электрычным токам падчас рыбалкі або адпачынку, – адзначыла Вольга Нехарошых.

Знаходзячыся на рыбнай лоўлі, катэгарычна забараняецца лавіць рыбу ў ахоўнай зоне ЛЭП – бліжэй за 10 метраў ад крайняга провада. На вадаёме дастаткова іншых месцаў, каб арганізаваць рыбалку або адпачынак. Будзьце ўважлівыя і пры руху ўздоўж ракі пад правадамі ліній. Неабходна папярэдне складаць вудзільна, каб пазбегнуць выпадковага дотыку да правадоў.

Сучасныя вудзільны даўжынёй ад 7 метраў і вышэй вырабляюцца з вугляпластыку – матэрыялу, які з’яўляецца правадніком электрычнага току. Павышаная вільготнасць у межах вадаёма, мокрая леска і вудзільна ствараюць пагрозу жыцця нават пры набліжэнні да правадоў дзеючай лініі электраперадачы, а дотык да правадоў непазбежна прывядзе да смяротнага зыходу.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая