RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі

Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі выхаванак Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву (БАЦАР) на старце 11-га тура жаночага чэмпіянату Беларусі.

У першым тайме сустрэчы ў Бабруйску гаспадыні двойчы пабілі вароты саперніц, а пасля перапынку вызначыліся яшчэ тры разы. Госці змаглі адказаць толькі голам Вікторыі Марчык на апошняй хвіліне гульні–5:1. Гэта быў першы гол брастаўчанак у 11 матчах цяперашняга першынства.

Футбалісткі юніёрскай зборнай Беларусі (U-19) далі сапраўдны бой сярэбранаму прызёру мінулага чэмпіянату краіны – сталічнай «Зорцы-БДУ», завяршыўшы паядынак унічыю–1:1.

Сёння адбудуцца яшчэ два матчы 11-га тура. У сталічным дэрбі лідар турніру «Дынама-БДУФК» прыме дзейных чэмпіёнак Беларусі – футбалістак «Мінска». У Гродне мясцовы «Неман» згуляе з магілёўскім «Дняпром».

Турнірнае становішча «Дынама-БДУФК» – 30 ачкоў (10 матчаў), «Мінск» – 27 (10), «Зорка-БДУ»– 19 (11), «Неман»– 18 (10), «Бабруйчанка»–11 (11), Беларусь (U-19) – 10 (11), «Дняпро»– 8 (10), БАЦАР–0 (11).

Спіс найлепшых бамбардзіраў узначальвае нігерыйская нападаючая «Мінска» Эмуедж Агбайабгеўха, якая забіла 16 мячоў.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая