Крыты паветраапорны футбольны манеж адкрылі сёння ў Магілёве на базе СДЮШАР № 7.
«Галоўная асаблівасць такога манежа – магчымасць праводзіць вучэбна-трэніровачныя зборы на полі са штучным пакрыццём апошняга пакалення ў любое надвор’е. На пляцоўцы будзе падтрымлівацца спрыяльная тэмпература. Мы яшчэ не паспелі адкрыць манеж, а некаторыя каманды з Магілёўскай вобласці ўжо выказалі пажаданне трэніравацца тут», – расказаў намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Вадзім Брэжазінскі.
Футбольны манеж мае стандартныя памеры – 105х68 м. На крытым полі можна праводзіць не толькі трэніроўкі, але і спаборніцтвы розных узроўняў, бо тут устаноўлена 500 глядацкіх месцаў.
«Гэта выдатная база для развіцця футбола не толькі ў Магілёве, але і ва ўсёй вобласці. Тут будуць адточваць майстэрства прафесійныя спартсмены, будуць праходзіць падрыхтоўку узыходзячыя зоркі футбола. Крыты манеж для дзіцячай спартыўнай школы – выдатны падарунак да навагодніх святаў», – адзначыў старшыня аблвыканкама Леанід Заяц.
Падчас цырымоніі адкрыцця спартыўнай пляцоўкі намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі футбола Міхаіл Вергеенка і старшыня Магілёўскай абласной федэрацыі футбола Канстанцін Пуціла ўручылі выхаванцам спартыўнай школы футбольныя мячы.
А для маленькага Сашы Нікіенкі адкрыццё футбольнага манежа абярнулася ўвасабленнем запаветнага навагодняга жадання. Саша стаў адным з удзельнікаў дабрачыннай акцыі «Калядная рукавічка», якую ініцыяваў Моладзевы парламент Магілёва. Хлопчык у лісце Дзеду Марозу напісаў, што вельмі хоча атрымаць у падарунак мяч з подпісам гульца футбольнай каманды. Дзіцяці ўручыў мяч спартсмен, які гуляў за знакавыя каманды Магілёўскай вобласці «Днепр» і «Белшына», чэмпіён Беларусі і ўладальнік Кубка Беларусі Эдуард Балтрушэвіч.
Будаўніцтва манежа пачалося ў верасні 2019 года. На стварэнне футбольнага поля пад купалам было затрачана каля Br5 млн. Грошы выдзелены з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў.
Тэкст - БЕЛТА, фота - ўласныя
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13
25.06.2024 - 17:37
Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку прадставяць 17 спартсменаў
25.06.2024 - 13:19
Адкрыты турнір «Кубак дружбы» па настольным тэнісе стартаваў у Магілёве