RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Галоўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці: у рэгіёне захворванне на ВРІ знізілася на 39%

У Магілёўскай вобласці захворвальнасць на рэспіраторныя інфекцыі знізілася на 39%. Пра гэта паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці Святлана Нячай.

«У Магілёўскай вобласці па выніках мінулага тыдня захворвальнасць на рэспіраторныя інфекцыі, у тым ліку на COVID-19, знізілася на 39% у параўнанні з папярэднім тыднем. Пры гэтым дзіцячая захворвальнасць знізілася на 25%, а ў дарослых – на 45%», – адзначыла Святлана Нячай.

Актыўна ў рэгіёне працягваецца вакцынацыя насельніцтва ад каранавіруса. На сённяшні дзень поўны курс прышчэпак атрымала 58,33% дарослага насельніцтва вобласці. Працягваецца вакцынацыя дзяцей ва ўзросце 12–17 гадоў. Сярод іх прышчэпкі зрабіла больш за 10,2 тыс. чалавек.

«Першую дозу вакцыны ад COVID-19 у Магілёўскай вобласці атрымала больш за 63% жыхароў. Працягваецца рэвакцынацыя – яе зрабіла ўжо больш за 61 тыс. чалавек, – адзначыла Святлана Нячай. – Для рэвакцынацыі кожнаму чалавеку ўрач складае індывідуальны план, у якім улічваецца, калі была зробленая асноўная прышчэпка, хварэў ці не пацыент на каранавірус. Рэвакцынацыя дапамагае ў стварэнні калектыўнага імунітэту».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая