RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Год народнага адзінства – год добрых спраў: прадстаўнікі бізнесу Магілёўшчыны аказалі дапамогу абласной дзіцячай бальніцы

Народнае адзінства пачынаецца з простых рэчаў: дапамогі бліжняму, добрых спраў, якія кожны з нас можа зрабіць, проста азірнуўшыся па баках. У кожным ёсць жаданне рабіць добрыя ўчынкі, таму кожная добрая справа аднаго чалавека можа натхніць на добрыя справы многіх. Доказ таму акцыя, якая прайшла сёння ў Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. Прадстаўнікоў бізнесу рэгіёна аб’яднала жаданне дапамагчы ўстанове, дзе захоўваюць здароўе дзетак – будучыні нашай дзяржавы.

Шматпрофільны дзіцячы стацыянар, разлічаны на 610 ложкаў, на год прымае каля 24 тыс. Тут працуе 14 спецыялізаваных аддзяленняў, а таксама філіял «Магілёўскі абласны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю» і кансультатыўная паліклініка. Апошняя рэгіструе 98–120 тыс. наведванняў штогод. У распараджэнні бальніцы – дзве выязныя рэанімацыйныя брыгады, якія працуюць кругласутачна і прывозяць сюды дзяцей у цяжкім стане з усёй вобласці. У сярэднім выходзіць каля 1,2 тыс. транспарціровак за год.

«У абвешчаны Прэзідэнтам Год народнага адзінства вельмі важна, каб працавалі ўсе разам, ядналіся, сябравалі, – лічыць галоўны ўрач Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці савета рэспублікі Ігар Каско. – Сёння прадстаўнікі бізнесу рэгіёна вырашылі аказаць спонсарскую дапамогу. Гэта дастаткова вялікія фінансавыя сродкі. На сённяшні дзень мы ўжо атрымалі Br62,5 тыс. Ва ўстанове ёсць абсталяванне, медыкаменты, расходныя матэрыялы. Таму грошы выдаткуем на тое, каб стварыць камфортныя ўмовы ў першую чаргу для нашых пацыентаў. У бальніцы не павінна пахнуць бальніцай –гэта наш дэвіз. Бо для тых, хто атрымлівае лячэнне, важна, каб у палаце было камфортна, на вокнах –жалюзі, на сценах – дзіцячыя малюнкі, карціны».

Рашэнне падтрымаць дзіцячую бальніцу для калектыву ТАА «Вкус лета» было агульным, пра што расказаў заснавальнік таварыства Барыс Шэрман. «Любы разважлівы чалавек павінен паважаць правілы краіны, у якой жыве, дапамагаць у няпросты час, – падкрэсліў ён. – Добрыя справы заўсёды вітаюцца, і кожны можа на сваім узроўні, у меру сіл і магчымасцей праявіць ініцыятыву, зрабіць ахвяраванні, іншыя карысныя рэчы».

Да акцыі добрых спраў далучылася і ТАА «Тривэ». «Дзеці наша будучыня, і мы павінны глядзець наперад. Сёння нам важна аб’яднацца, быць разам, – упэўнена ўпраўляючая Святлана Дружанкова. – Наша кампанія разумее, што хвароба не просіць дазволу. Яна прыходзіць да дзіцяці, дарослага, прыносячы з сабой боль і расчараванні, невядомасць. І ў гэты момант важна, каб побач апынуліся людзі, у якіх была магчымасць падтрымаць і дапамагчы».

Добрыя справы ідуць ад сэрца і рабіць іх лёгка, лічыць кіраўнік ТАА «Совимпорт» Мікалай Лучкін. «У нашай краіне надаецца вялікая ўвага сацыяльнай палітыцы, а наша кампанія –разам з дзяржавай. Таму мы вырашылі аказаць дабрачынную дапамогу дзіцячай абласной бальніцы. Заклікаю ўсіх неабыякавых грамадзян, бізнес таксама далучыцца да акцыі добрых спраў, бо, робячы дабро, мы аб’ядноўваемся, а ў адзінстве – наша сіла».

Частка сродкаў, пералічаных прадпрымальнікамі дзіцячай бальніцы, пойдзе на ўладкаванне сэнсарнага пакоя абласнога рэсурснага цэнтра ранняга ўмяшальніцтва, дзе пад кантролем неўролагаў, інструктараў лячэбнай фізкультуры, дэфектолагаў, пацыенты ад нараджэння да 3 гадоў з рознымі парушэннямі (затрымкай маўленчай і маторнай функцый, дыягназам ДЦП, неданошаныя малыя) прамаўляюць першыя словы і робяць першыя крокі. Тут ужо ідзе рамонт аднаго з пакояў, будуць закуплены пражэктар праекцыйны, паветрана-пузырковыя калоны, сценавыя гульнявыя панэлі і інш.

Сённяшні візіт бізнесменаў у бальніцу не абмежаваўся афіцыйнай часткай. Для гасцей правялі экскурсію па ўстанове аховы здароўя, а яны, у сваю чаргу, перадалі дзецям, якія праходзяць лячэнне ў анкагематалагічным аддзяленні, салодкія падарункі.

Дарэчы, многія арганізацыі Магілёўскай вобласці напярэдадні Дня народнага адзінства прымаюць удзел у валанцёрскіх акцыях дапамогі тым, хто мае патрэбу ў падтрымцы. Рабіць дабро–проста і вельмі прыемна. Паспрабуйце – у вас таксама атрымаецца!

Вольга Емельянава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая