Семінар па пытаннях забеспячэння абгрунтаванай кадравай патрэбнасці, выяўлення і аптымізацыі залішняй колькасці, нарміравання працы і рэалізацыі падыходу «Вучыся і працуй» прайшоў сёння ў Магілёве пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алены Пруднікавай–Кірпічонак з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.


На мерапрыемства былі запрошаны кіраўнікі і прадстаўнікі кадравых службаў структурных падраздзяленняў аблвыканкама і іх падведамных арганізацый.

Звяртаючыся да прысутных, Алена Пруднікава–Кірпічонак адзначыла, што такая колькасць людзей на семінары сведчыць аб тым, што гэтая тэма актуальная і важная па многіх прычынах.

– У Савецкім Саюзе была такая тэза – «Кадры вырашаюць усё!». Нічога не змянілася ў важнасці і значнасці гэтай тэзы і сёння, – падкрэсліла Алена Пруднікава–Кірпічонак.


Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама расказала, што ўрадам прымаецца шэраг мер, для таго каб вызначыць колькасць вакансій, якія адпавядаюць задачам і мэтам арганізацыі. Пераглядаюцца кваліфікацыйныя патрабаванні, праводзіцца кадравая дыягностыка і аптымізацыя. Усе гэтыя меры неабходны для таго, каб прадпрыемствы эфектыўна працавалі.

Разам з тым удасканальваецца нарміраванне працы, а таксама распрацаваны алгарытм сумесных дзеянняў органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне з наймальнікамі па падтрыманні актуальнасці вакансій і прадухіленні неабгрунтаванага захавання незапатрабаваных пасад.

Больш дэталёва аб сітуацыі на рынку працы ў Магілёўскай вобласці і аб фарміраванні актуальнай патрэбнасці ў кадрах на інфармацыйным партале дзяржаўнай службы занятасці расказала старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Марыя Шапнеўская.

– За апошнія пяць гадоў па ўзровень беспрацоўя па Магілёўскай вобласці сярод насельніцтва ў працаздольным узросце дасягнуў свайго мінімуму і склаў 3,1%. Адначасова адзначаецца дастаткова высокі ўзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце – 86,2%. Што датычыцца зарэгістраванага беспрацоўя, то яно значна ніжэйшае за паказчык, разлічаны па метадалогіі міжнароднай арганізацыі працы. На 1 чэрвеня бягучага года гэты паказчык у Магілёўскай вобласці складае 0,2 працэнта да колькасці рабочай сілы. Разам з тым выпрацоўваюцца адпаведныя меры па вырашэнні праблем.


Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення працы і заработнай платы – начальнік упраўлення арганізацыі і матывацыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ганна Паўлоўская праінфармавала аб правядзенні кадравай дыягностыкі, удасканаленні, пераглядзе норм працы ў мэтах выяўлення і аптымізацыі залішняй колькасці і патрэбнасці ў кадрах, аб рэалізацыі падыходу «Вучыся і працуй».

Аб алгарытме правядзення скарачэння колькасці або штата работнікаў пасля правядзення кадравай дыягностыкі расказала начальнік аддзела працоўных адносін і заработнай платы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Наталля Баранава.

На прыкладзе прадпрыемства аднаго з прадпрыемстваў была паказана практыка правядзення кадравай дыягностыкі і аптымізацыі персанала.

Галіна Гаўрыловіч, фота аўтара