RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ідэю арганізацыі школы маладога палітыка і іншыя праекты абмеркавалі маладыя парламентарыі на сустрэчы са старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Ірынай Раінчык

Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык сустрэлася з прадстаўнікамі Маладзёжнага парламента пры абласным Савеце дэпутатаў. Асаблівасці арганізацыі працы, пытанні, прапановы і праекты абмеркавалі ўдзельнікі сустрэчы за круглым сталом.

Старшыня Маладзёжнага парламента пры Магілёўскім абласным Савеце дэпутатаў Міхаіл Пагоцкі адзначыў актыўны ўдзел членаў парламента ў рэалізацыі маладзёжных і грамадзянскіх ініцыятыў:

«У найбліжэйшых планах арганізаваць школу маладога палітыка. Яна прадугледжвае правядзенне трэнінгаў і семінараў. У даны момант ідзе абмеркаванне па выбары пляцоўкі для яе правядзення і задзейнічанні спікераў».

Ірына Раінчык падтрымала ідэю і выказала прапанову пры выбары звярнуць увагу на пляцоўкі, пры якіх ёсць добры музей. У прыклад яна прывяла СШ № 34 г. Магілёва, і захопленага сваім прадметам педагога, намесніка дырэктара навучальнай установы Галіну Бяляеву.

«Тое, што робіць сёння гарадскі савет дэпутатаў пры непасрэдным удзеле Галіны Бяляевай, збіраючы ў межах Года гістарычнай памяці і выдаючы кнігі сямейных гісторый часоў Вялікай Айчыннай вайны, – гэта значна. І годна, каб знаёміць моладзь з такімі прыкладамі. Акрамя таго, гэта добрая пляцоўка для зносін, абмену вопытам, правядзення актыўных гульняў», – выказала меркаванне старшыня абласнога Савета дэпутатаў.

Таксама ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі магчымасць правядзення сумеснага мерапрыемства са старшынямі Маладзёжнага парламента ў Чавускім раёне ў канцы кастрычніка. У межах яго плануецца правядзенне дыялогавай пляцоўкі, абмен вопытам работы, аглядная экскурсія і творчая праграма.

Акрамя таго, ішла гаворка і аб супрацоўніцтве ў кірунку маладзёжнай палітыкі з прадстаўнікамі Расійскай Федэрацыі. Яшчэ адна ніша, у якой моладзь можа падставіць плячо старэйшым калегам, як было агучана на сустрэчы, – гэта праца з насельніцтвам праз сацсеткі.

Надалі ўвагу абмеркаванню і іншых перспектыўных праектаў. Ірына Раінчык адзначыла, што пры ўсім гэтым важна, каб праекты былі накіраваны на аб’яднанне і згуртаванне праз арганізацыю інтэлектуальных гульняў, алімпіяд, сумесных паездак і іншых формаў.

Падзяліліся маладыя людзі і жаданнем больш актыўна ўзаемадзейнічаць са старшынямі раённых Саветаў дэпутатаў, каб пераймаць практычны вопыт арганізацыі такой працы на прыёмах грамадзян, сесіях.

 

На заканчэнне сустрэчы Ірына Раінчык звярнула ўвагу маладых парламентарыяў на змены ў моладзевай палітыцы. «На ўзроўні рэспублікі ўжо падпісаны адпаведныя змены і дапаўненні, куды ўключаны маладзёжныя ініцыятывы, якія будуць фінансавацца. Гэта таксама адкрывае шэраг магчымасцяў», – падкрэсліла яна. І пажадала маладым калегам поспехаў у рэалізацыі іх ідэй і агучаных планаў, паабяцаўшы з боку абласнога Савета аказваць разнастайнае садзеянне.

Юлiя Таранава, фота аўтара

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая