RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ігар Сергяенка пра «Дажынкі»: гэта добрая традыцыя дзякаваць работнікам АПК за іх вялікую працу.

Святкаванне «Дажынак» - гэта добрая традыцыя дзякаваць работнікам АПК за іх вялікую працу. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка падчас ушаноўвання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці на фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2023» у Хоцімску.

Звяртаючыся да аграрыяў Магілёўскай вобласці, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта павіншаваў усіх са святам. «Мы працягваем добрую традыцыю, адроджаную па ініцыятыве нашага Прэзідэнта, вядомую з даўніх часоў. Традыцыю дзякаваць зямлі за добры ўраджай, а таксама дзякаваць тым людзям, хто працуе на гэтай зямлі, за іх вялікую працу, якую шануюць у народзе. Менавіта вас, і толькі вас, называюць працаўнікамі вёскі, і ў гэтых словах заключана вялікая павага да тых, хто апрацоўвае палі, вырошчвае сады, сее і збірае ўраджай, працуе на фермах, перапрацоўвае сельскагаспадарчую прадукцыю», - адзначыў ён.

Ігар Сергяенка падкрэсліў, што ў гэтым годзе ўмовы надвор'я сталі сур'ёзным выпрабаваннем для аграрыяў. «Зразумела, што поспех прыходзіць да тых, хто мае настойлівасць і добрасумленныя адносіны да справы. І сёння ў гэтай зале мы адзначаем узнагародамі тых людзей, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у развіццё Магілёўшчыны. Гэта кіраўнікі раёнаў, гаспадарак, галоўныя спецыялісты, камбайнеры, вадзіцелі, аператары зернесушыльных комплексаў», - адзначыў ён.

Годныя вынікі з году ў год дэманструюць дасведчаныя працаўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў вобласці. Але і моладзь, падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, не адстае ад іх. «Прыемна, што на ўборцы сёлета моладзь не адстае ад сваіх старэйшых таварышаў, пераймаючы не толькі досвед і традыцыі, але і любоў да вялікага хлеба. Прэзідэнт часта нагадвае, што ўсе мы, беларусы, з сяла. І нашы карані менавіта на зямлі, - сказаў ён. - Таму сёння, дзе б ні жылі, у вялікім горадзе ці маленькай вёсцы, разумеем, што сяло - крыніца жыцця і эканамічнага дабрабыту нашай краіны».

Ігар Сяргеенка выказаў словы падзякі ўсім работнікам аграпрамысловага комплексу вобласці за працу ў імя нашай краіны, а таксама пажадаў новых працоўных перамог у наступныя гады.

Працягнулася ўрачыстае мерапрыемства ўручэннем узнагарод.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая