RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ірына Раінчык: вынік працы павінен быць у наяўнасці - гэта камфортныя, утульныя населеныя пункты

Пасяджэнне пастаяннай камісіі па прамысловасці, будаўніцтве, транспарце, сувязі, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадарцы і абласнога штаба па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў прайшло 5 мая з удзелам старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірыны Раінчык, першага намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргея Савіцкага.

«Сёння на разглядзе штаба асноўнае пытанне - вынікі правядзення месячніка па ўборцы, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый, населеных пунктаў, двароў, плошчаў, сквераў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і вайсковай славы і іншых тэрыторый, які па распараджэнні старшыні аблвыканкама2 праходзіў у рэгіёне сакавіка па 30 красавіка, - нагадала Ірына Раінчык. - Неаднаразова на аператыўных нарадах губернатар звяртаў увагу на гэты напрамак дзейнасці. Прамежкавыя вынікі абмяркоўваліся раней на паседжанні абласнога і рэгіянальных штабоў. Шэрагу рэгіёнаў былі пастаўлены канкрэтныя задачы і сёння па выніках месяца падрыхтавана аб'ектыўная інфармацыя. Максімальна прыняць меры для навядзення парадку на прылеглай тэрыторыі даручана і прадпрыемствам, арганізацыям сацыяльнай сферы і сельскай гаспадаркі. Пры гэтым асобныя пытанні да сферы ўсё яшчэ застаюцца. Але ёсць і актыўныя рэгіёны, якія на сёння спрацавалі аператыўна, у тым ліку, з насельніцтвам».

Яшчэ адной тэмай на парадку дня стала падрыхтоўка і работа па добраўпарадкаванні дзіцячых і спартыўных пляцовак, якія павінны быць адкрыты да 3 ліпеня. Заслуханы шэраг рэгіёнаў па гэтым напрамку. У тым ліку, увага была ўдзелена рабоце з насельніцтвам раённых і сельвыканкамаў.

Падводзячы вынік абмеркаванняў, Ірына Раінчык адзначыла, што работу па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні неабходна выводзіць у плоскасць планамернай і сістэмнай, прымяняючы комплексны падыход.

«Вынік працы павінен быць у наяўнасці - гэта камфортныя, утульныя населеныя пункты. Будзь то цэнтральная сядзіба або аддаленая кропка. Усюды жывуць нашы людзі. Таму ад заклікаў да дзеянняў трэба адыходзіць, патрэбны канкрэтныя тэрміны выкананні і сістэмны падыход», - падкрэсліла яна.

Аб неабходнасці яшчэ раз праманіторыць усе зямельныя ўчасткі на тэрыторыі сельскіх населеных пунктаў выказаўся Сяргей Савіцкі: «Займацца навядзеннем парадку трэба там, дзе ўчастак з'яўляецца грамадскім. У астатніх выпадках - ёсць уласнік. З ім таксама неабходна ўмець наладзіць кантакт і працаваць. Без мітусні браць участак за ўчасткам і наводзіць парадак. Калі ёсць такая магчымасць - залучаць землі ў абарот. Каб быў эфект. Зямля не павінна прастойваць, калі яна можа даваць даход».

Датычна абласных дарожных службаў, па словах першага намесніка, варта звярнуць увагу на прыдарожныя палосы. Неабходна не толькі адсочваць уборку смецця, але і своечасова прыбіраць кусты і дрэвы, якія захламляюць тэрыторыю. Там, дзе гэта магчыма - аддаць распараджэнне ўцягнуць зямлю ў абарот. Адказным службам даручана звярнуць увагу і на агароджу сельскагаспадарчых і ўсіх дзяржаўных сацыяльных аб'ектаў у сельскіх населеных пунктах, стан тэрыторыі, фасадаў, інфармацыйных таблічак на будынках. Не менш актуальнае пытанне ЖКГ і водазабеспячэння - у парадку павінны падтрымлівацца кантэйнерныя пляцоўкі. Захламленасць уздоўж дарог павінна кантралявацца і быць аператыўна ўхіленая. Комплексны падыход павінен быць арганізаваны да праблемы зносу аб'ектаў, якія пустуюць.
 
«Нічога не трэба вынаходзіць. Трэба толькі не быць абыякавым і не праходзіць міма наяўных праблем, - выказаў меркаванне Сяргей Савіцкі. - Ніхто акрамя нас саміх іх не ўхіліць. Гэта толькі нашая задача. Абласным і раённым службы варта звярнуць на гэтую пільную ўвагу».

У другой частцы пасяджэння былі разгледжаны пытанні будаўніцтва, утрымання і рамонту аўтамабільных дарог, а таксама развіццё транспартнай інфраструктуры на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Акрамя таго, быў заслуханы даклад дэпутата абласнога Савета ад Жукоўскай выбарчай акругі №8 Уладзіміра Стэльмака.
 
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая