На базе ААТ «Бабушкина крынка» прайшла выязная калегія Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік кіраўніка міністэрства Аляксей Багданаў, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кажамякін, генеральныя дырэктары прадпрыемстваў малочнай галіны рэспублікі і іншыя афіцыйныя асобы.
На калегіі былі прааналізаваны вынікі дзейнасці малочнага сектара аграрнай галіны краіны і пастаўлены задачы па яе развіцці да 2025 года. Адзначалася яго дынамічнае развіццё.
Так, у мінулым годзе ў Беларусі было выраблена 7,8 млн. тон малака. Прырост да папярэдняга года склаў 5%. Беларуская малочная прадукцыя пастаўляецца ў 58 краін свету, прычым нарастальнымі тэмпамі.
Што ж тычыцца задач на пяцігадовую перспектыву, то яны вельмі напружаныя. У прыватнасці, плануецца нарасціць за гэты перыяд вытворчасць малака ў рэспубліцы на 1,5 млн. тон. У 2025 годзе агульны паказчык яго надояў у Беларусі павінен скласці 9,2 млн. тон. Галоўная ўмова, як падкрэслівалася на калегіі, дасягнення такога вытворчага ўзроўню – развіццё сыравінных зон малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў рэспублікі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.10.2025 - 16:58
У Магілёўскай вобласці выраслі аб'ёмы агародніны, што закладваюцца на захоўванне ў міжсезонны перыяд
08.10.2025 - 16:03
У Прымор'і адкрыўся Адзіны цэнтр дэманстрацыі, продажу і абслугоўвання беларускай тэхнікі
06.10.2025 - 09:30
Фінансаванне дзейнасці тэатраў і бібліятэк будзе павялічана ў Беларусі