Каманда Магілёўскай вобласці заняла трэцяе месца ў фінале праекта «300 талентаў для каралевы», які завяршыўся сёння ў лёгкаатлетычным манежы БДУФК. Хлопцы і дзяўчаты набралі ў суме 3396 ачкоў.
Нашым школьнікам не было роўных у эстафеце 8х50 м. Яўгенія Мазурына, Марк Крук, Алівія Цверкун, Кірыл Капцёраў, Маргарыта Азімава, Іван Максімаў, Ганна Іванова і Макар Цямрук паказалі выніковы час 1 хв 04,30 сек.
У спрынт-бар’ерах сярод хлопчыкаў малодшай узроставай групы (2-і клас) трэцяе месца заняў Макар Цямрук – 12,2 сек. А ў старэйшай узроставай групе (4-ы клас) бронзавая ўзнагарода прыйшлася якраз Маргарыце Азімавай, якая прабегла дыстанцыю за 11,3 сек.
У скачках са скакалкай сярод чацвёртакласнікаў Ягор Панцялееў, які выступаў за каманду Магілёўскай вобласці, заняў трэцяе месца з вынікам 75 скачкоў.
За перамогу змагаліся вучні 2–4-х класаў. Кожны з удзельнікаў праекта атрымаў ад арганізатараў медаль, камплект формы і салодкі падарунак з цацкай. Пераможцамі сталі прадстаўнікі Гомельскай вобласці (4404 ачкі), другімі – каманда Гродзенскай вобласці (4002 ачкі).
Праект «300 талентаў для каралевы» ініцыяваны Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі сумесна з Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам спорту і турызму, а таксама Рэспубліканскім цэнтрам фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў. Арганізатары ставяць перад сабой задачу адбору і прываблівання найбольш таленавітых і здольных да заняткаў лёгкай атлетыкай дзяцей і падлеткаў. Праект рэалізуецца з 2015 года.
Рэд., фота БЕЛТА
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 11:49
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13