RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Кансультаванне па пытаннях імунапрафілактыкі COVID-19 і грыпу правядуць аптэкі Магілёўскай вобласці

Кансультаванне насельніцтва па пытаннях вакцынацыі супраць COVID-19 і грыпу арганізуе санітарна-эпідэміялагічная служба вобласці сумесна з аптэчнай сеткай Магілёўскага РУП «Фармацыя», а таксама аптэкамі недзяржаўнай формы ўласнасці. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама.

Акцыя прымеркаваная да Сусветнага дня фармацэўта, які адзначаецца 25 верасня і пройдзе пад дэвізам «Ваша здароўе – наш клопат».

З 22 па 30 верасня ў аптэках Магілёўскай вобласці любы жадаючы можа атрымаць кансультацыю спецыялістаў па пытаннях названай тэматыкі.

Больш падрабязна пра час правядзення акцыі і аптэкі, якія падключацца да кансультавання, можна даведацца на афіцыйных сайтах і інфармацыйных стэндах тэрытарыяльных цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі. Адпаведныя аб’явы таксама размесцяць і інтэрнэт-парталы арганізацый аховы здароўя, выканкамаў, а таксама непасрэдна аптэкі, у якіх будзе арганізавана кансультаванне.

Мерапрыемствы будуць арганізаваны з захаваннем усіх неабходных санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па мінімізацыі рызыкі распаўсюджвання інфекцыі COVID-19.

Рэд.

        

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая