Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі з 1 студзеня 2023 года абавязаны выкарыстоўваць касавае абсталяванне ў рознічным гандлі харчовымі таварамі, у тым ліку сельскагаспадарчай прадукцыяй, на кірмашах, гандлёвых месцах. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.
«Аднамомантавае падключэнне касавага абсталявання ўсіх зацікаўленых суб’ектаў гаспадарання да сістэмы кантролю не ўяўляецца магчымым. Таму неабходна загадзя набыць праграмныя касы або касавыя падсумоўвальныя апараты, заключыць з інфармацыйна-выдавецкім цэнтрам па падатках і зборах (ІВЦ) грамадзянска-прававы дагавор на рэгістрацыю і інфармацыйнае абслугоўванне ў сістэме кантролю касавага абсталявання, падаць заяўкі на падключэнне да СККА», – адзначылі ў МПЗ.
Перад зваротам у ІВЦ суб’ектам гаспадарання неабходна заключыць дагавор з аператарам праграмнай касавай сістэмы або з цэнтрам тэхнічнага абслугоўвання і рамонту касавых апаратаў.
МПЗ рэкамендуе да набыцця касавых апаратаў і праграмных кас удакладняць у прадаўцоў магчымасць наступнай дапрацоўкі для выкарыстання пры рэалізацыі тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы ўніфікаванымі кантрольнымі знакамі або сродкамі ідэнтыфікацыі. Дапрацоўка і замена касавага абсталявання плануецца ў 2023–2025 гадах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.10.2025 - 16:58
У Магілёўскай вобласці выраслі аб'ёмы агародніны, што закладваюцца на захоўванне ў міжсезонны перыяд
08.10.2025 - 16:03
У Прымор'і адкрыўся Адзіны цэнтр дэманстрацыі, продажу і абслугоўвання беларускай тэхнікі
06.10.2025 - 09:30
Фінансаванне дзейнасці тэатраў і бібліятэк будзе павялічана ў Беларусі