Рус Бел Eng 中文

КДК Магілёўскай вобласці: праца,якая праводзіцца мясцовымі органамі ўлады па павелічэнні долі продажаў тавараў айчыннай вытворчасці, недастаткова эфектыўная

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы па забеспячэнні абароны ўнутранага рынку, нарошчванні долі айчынных тавараў у рознічнай гандлёвай сетцы. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Дзмітрый Захараў. 

Было адзначана, што праца, якаяправодзіцца мясцовымі органамі ўлады вобласці па павелічэнні долі продажаў тавараў айчыннай вытворчасці, недастаткова эфектыўная. Нягледзячы на прынятыя меры, з году ў год адзначаецца зніжэнне гэтага паказчыка на ўнутраным спажывецкім рынку.

Удзельная вага продажаў айчынных харчовых тавараў у 17 (з 21) раёнах Магілёўскай вобласці, а таксама гарадах Магілёве і Бабруйску склалася ніжэй за ўстаноўлены дактрынай нацыянальнай бяспекі ўзровень, што адмоўна ўплывае на харчовую бяспеку рэгіёна.

Па выніках пасяджэння калегіяй мясцовым органам улады ўнесены канкрэтныя прапановы. Іх выкананне ўзята на кантроль.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая