RU BY EN 中文
Twitter Instagram

КДК Магілёўскай вобласці праверыў законнасць і эфектыўнасць выкарыстання дзяржсродкаў і маёмасці ў Чавускай цэнтральнай раённай бальніцы

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверыў законнасць і эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўных сродкаў і маёмасці ва ўстанове аховы здароўя «Чавуская цэнтральная раённая бальніца». Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ведамства Алег Стрыгун.

Кантралёрамі выяўлена незаконнае атрыманне і расходаванне бюджэтных сродкаў у памеры на звыш Br30 тыс. (у выніку залішніх налічэнняў абавязковых страхавых узносаў, кваліфікацыйных надбавак медработнікам, некампенсавання бюджэтных расходаў пры аказанні платных паслуг, завышэння нормаў спісання паліва), залішне запланаваныя бюджэтныя асігнаванні на суму больш за Br34 тыс. (на харчаванне пацыентаў і аплату камунальных паслуг), а таксама шматлікія парушэнні заканадаўства пры правядзенні дзяржзакупак, вядзенні бухгалтарскага ўліку, здачы дзяржаўнай маёмасці ў арэнду і іншыя.

Па выніках праверкі больш за палову выдаткаваных з парушэннямі бюджэтных сродкаў ужо вернуты ў бюджэт, рыхтуюцца матэрыялы па прыцягненні ўстановы і яе работнікаў да адміністрацыйнай адказнасці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая