RU BY EN 中文
Twitter Instagram

КДК Магілёўскай вобласці правёў праверку ДЛГУ «Краснапольскі лясгас»

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ў межах кантролю за працай лесагаспадарчай галіны рэгіёна праведзена праверка ДЛГУ «Краснапольскі лясгас». Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Дзмітрый Захараў.

Праверкай выяўлена неэфектыўнае выкарыстанне дзяржаўных сродкаў і набытай за іх кошт маёмасці.

Так, лясгасам у 2015–2018 гадах за кошт сродкаў бюджэту для патрэб лясной гаспадаркі было набыта 5 аўтамабіляў МАЗ і лесавозных прычэпаў да іх агульным коштам больш за Br800 тыс., якія ў рэчаіснасці выкарыстоўваліся выключна для камерцыйнай дзейнасці лясгаса (лесанарыхтовак яго гасразліковым лесапунктам). У ходзе праверкі аўтамабілі і прычэпы перададзены на баланс лесапункта, расходаваныя з парушэннем сродкі адноўлены ў бюджэт.

На працягу трох апошніх гадоў у лясгасе сістэматычна дапускалася назапашванне адходаў лесапільнай вытворчасці (пілавіння, аполак, якія адносяцца да 4-га класу небяспекі) звыш дазволеных аб’ёмаў. Аднак экалагічны падатак за захоўванне адходаў за такое перавышэнне ім не вылічаўся (па выніках праверкі падатак і пеня ў памеры Br49 тыс. выплачаны ў бюджэт).

Кантроль за працай лесагаспадарчай галіны працягваецца.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая