RU BY EN 中文
Twitter Instagram

КДК Магілёўскай вобласці разгледзеў вынікі кантролю стану і развіцця АПК Клімавіцкага раёна

Вынікі кантролю стану і развіцця аграпрамысловага комплексу Клімавіцкага раёна разгледжаны на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Дзмітрый Захараў.

Адзначана, што Клімавіцкім райвыканкамам, яго ўпраўленнем сельскай гаспадаркі прымаюцца меры па павелічэнні вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, павышэнні эфектыўнасці работы АПК раёна. Разам з тым яны недастатковыя.

У 2020 годзе раёнам не выканана 7 з 9 паказчыкаў, даведзеных камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.

Да ўзроўню папярэдняга года знізіліся паказчыкі па рэалізацыі малака і жывёлы на забой, сярэднімудоі ад каровы, сярэднясутачным прыбаўленні буйной рагатай жывёлы і свіней, вытворчасці (вырошчванні) жывёлы, масласямян рапсу і бульбы. Па асобных паказчыках негатыўная тэндэнцыя захоўваецца і ў бягучым годзе.

Акрамя таго, у раёне не выконваюцца даручэнні кіраўніка дзяржавы па забеспячэнні эфектыўнай працы сучасных малочна-таварных ферм. Ні на адной з 10-ці такіх ферм у 2020 годзе не ўдалося дасягнуць паказчыка ўдояў 7000 кг.

Асноўнымі прычынамі нізкіх вытворчых паказчыкаў у АПК раёна, разам з аб’ектыўнымі фактарамі (у першую чаргу, пагоднымі), з’яўляюцца парушэнні тэхналагічных рэгламентаў вырошчвання сельскагаспадарчых культур і вырошчвання жывёлы, невыкананне на жывёлагадоўчых аб’ектах ветэрынарна-санітарных нормаў, непрыняцце кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемстваў мер па павышэнні прывабнасці працы ў аграрнай галіне, недахоп кваліфікаваных кадраў.

Калегіяй Камітэта Магілёўскаму аблвыканкаму і Клімавіцкаму райвыканкаму ўнесены прапановы па выпраўленні сітуацыі ў аграрнай галіны раёна. Іх выкананне ўзята на кантроль.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая