RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Кінапаказы ў межах XX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» пройдуць у кінатэатрах Магілёўскай вобласці

Паказы фільмаў у межах XX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» будуць арганізаваны з 4 па 11 лістапада ў кінатэатрах горада Магілёва і Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным вытворчым унітарным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».

Як расказалі ва ўстанове культуры, міжнародны кінафестываль, які праводзіцца штогод Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам, пройдзе з 4 па 11 лістапада пад слоганам «Сапраўдныя каштоўнасці».

Падчас фэсту адбудуцца паказы конкурсных і пазаконкурсных фільмаў, майстар-класы і творчыя сустрэчы з вядомымі кінематаграфістамі. Акрамя таго, будуць дэманстравацца фільмы з цыклу «Залатая калекцыя», складзеныя з найлепшых кінакарцін мінулых гадоў і сучаснасці. Стужкі, абвеяныя агульнай гісторыяй, легендамі і любоўю да Радзімы, знятыя выдатнымі савецкімі і нацыянальнымі рэжысёрамі.

У кінатэатрах горада Магілёва і Магілёўскай вобласці кінапаказы ў межах «Лістапада» будуць арганізаваны з 4 па 11 лістапада. З праграмай кінапаказаў у Магілёўскай вобласці можна азнаёміцца на сайце www.mogilevkino.by

Падрабязна з праграмай XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» можна азнаёміцца на сайце www.listapad.org

Даведачна: на працягу 28 гадоў кожны лістапад вызначаецца ў Мінску кінаметрамі. Ад навінак арт-хауса да класікі інтэлектуальнага кіно. Ад «вяршкоў» сусветнага пракату да рэтраспектыўных паказаў беларускіх аўтараў. Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» задумваўся як штогадовы экзамен для кіно ўсёй постсавецкай прасторы. Але за амаль тры дзясяткі гадоў ён прыкметна падрос і узмужнеў, ператварыўшыся з падзеі мясцовага прызначэння ў агульнае свята для кінагурманаў з усяго свету.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая