RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Кінатэатры Магілёва падрыхтавалі да Дня Канстытуцыі пазнавальныя ўрокі

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пройдуць у магілёўскіх кінатэатрах 15–16 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».

Так, 15 сакавіка ў кінатэатры «Радзіма» адбудзецца круглы стол «Дзень Канстытуцыі – дзяржаўнае свята Рэспублікі Беларусь» з удзелам прадстаўніка Магілёўскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ». Пачатак а 11.00

У гэты ж дзень у кінатэатры «Космас» пройдзе ўрок «Гісторыя незалежнасці. Канстытуцыя – Асноўны Закон нашай краіны» з удзелам прадстаўніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама. Скончацца заняткі праглядам дакументальнага фільма «Спадчына» (Беларусь, 2019, 52 хв., Дакументальны, 12+). Пачатак урока а 13.00.

У сераду, 16 сакавіка, урок па гісторыі незалежнасці Беларусі і асноўным Законе краіны адбудзецца ў кінатэатры «Чырвоная Зорка». Заняткі правядзе намеснік начальніка ўпраўлення па працы са сродкамі масавай інфармацыі і моладзевай палітыкі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Меншыкава. Па заканчэнні ўрока будзе паказаны фільм «Лёс дыверсанта» (Беларусь, Расія, 2020, 117 хв., драма, 12+). Пачатак а 12.00.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая