Першымі паўфіналістамі чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе сталі «Кіраўск-СДЮШАР» і «Брэст».
Кіраўчане сталі пераможцамі рэгулярнага сезону, набраўшы ў 15 праведзеных гульнях 37 ачкоў пры розніцы мячоў 101:50. У чацвёртым туры, які праходзіў у Мазыры, лідары сезона адолелі «Брэст» з лікам 4:3 і ў авертайме «Шучын» – 6:4, а таксама саступілі ў дадатковы час дзеючаму чэмпіёну краіны «Гроднааблспорту»– 7:8. Другімі фінішавалі брэстаўчане, якія разграмілі кобрынскае «Палессе» з вынікам 14:3 і ўзялі верх над Гродзенскай дружынай–4:2.
Выніковае становішча «Кіраўск-СДЮШАР» – 37 ачкоў, «Брэст»– 33, «Гроднааблспорт»– 29, «Шчучын»–21, «М-Сіці» (Мазыр) – 12, «Палессе»– 0.
Найбліжэйшыя матчы адбудуцца 18–19 ліпеня ў Кіраўску. Пераможца чвэрцьфіналу «Гроднааблспорт»– «Палессе» згуляе ў паўфінале ў брэстаўчанамі, а найлепшая каманда пары «Шчучын» – «М-Сіці» затым будзе спаборнічаць з кіраўчанамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13
25.06.2024 - 17:37
Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку прадставяць 17 спартсменаў
25.06.2024 - 13:19
Адкрыты турнір «Кубак дружбы» па настольным тэнісе стартаваў у Магілёве