RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Кожны патрыёт можа быць пачутым: на ААТ «Магілёўхімвалакно» прайшло абмеркаванне законапраекта аб УНС

Працягваецца грамадскае абмеркаванне ў працоўных калектывах законапраектаў аб змене Выбарчага кодэкса Беларусі і аб Усебеларускім народным сходзе. Сёння пляцоўкай па грамадскім абмеркаванні законапраекта стала прадпрыемства ААТ «Магілёўхімвалакно». Абмеркаванне прайшло з удзелам старшыні РГА «Белая Русь» Алега Раманава.

Алег Раманаў адзначыў ролю грамадскіх арганізацый у данясенні інфармацыі да грамадзян:

– У калектывах мы абмяркоўваем усё кола пытанняў, звязаных з УНС. Да прыкладу, парадак фарміравання гэтага прадстаўнічага органа народаўладдзя. Людзей цікавіць, як трапіць на УНС, якія шляхі дэлегавання, мы абмяркоўваем пытанні паўнамоцтваў УНС у сістэме падзелу ўладаў. Ставяцца пытанні аб ролі грамадзянскай супольнасці, аб тых задачах, якія УНС будзе вырашаць. Людзі наўпрост задаюць пытанне: «Як патрапіць на Усебеларускі народны сход?» У законе выразна прапісана, якім чынам кожны чалавек можа стаць дэлегатам.

Намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і сацыяльных пытаннях ААТ «Магілёўхімвалакно» Віталь Зянькоў падкрэсліў, што ў працоўным калектыве прадпрыемства тэма Усебеларускага народнага сходу актыўна закраналася яшчэ на этапе дыялогавых пляцовак па абмеркаванні змяненняў і паправак у Асноўны закон Беларусі:

– Па сутнасці, УНС цяпер будзе з’яўляцца самым галоўным органам народаўладдзя. Вельмі важна ў наш час і ў той сітуацыі, якая адбываецца ў свеце, каб сам народ вырашаў свой лёс, ствараў сваю гісторыю. Закон аб УНС дазваляе ужо раскласці па палічках, што кожны грамадзянін сваёй краіны, кожны патрыёт можа трапіць на УНС, быць пачутым. Такія калектывы-тысячнікі, як «Магілёўхімвалакно», уяўляюць пласт прамысловасці, у нас працуе больш за 5000 чалавек. У нас было шмат прапаноў па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю. І цяпер прапановы па дапаўненнях і змяненнях могуць уносіцца, пасля чаго ўсе думкі будуць выкарыстаны пры падрыхтоўцы канчатковай рэдакцыі законаў.

Сёння пляцоўкай для абмеркавання праекта законапраектаў стаў таксама Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова. Удзельнікамі адкрытай размовы сталі студэнты, выкладчыкі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая