Рабочы візіт дэлегацыі Магілёўскай вобласці на чале з губернатарам Анатолем Ісачанкам у г. Цяньцзінь (КНР) завяршыўся сумесным канцэртам «Расквітай, кветка дружбы!»
Душэўная і яркая праграма прагучала ў канцэртнай зале Цяньзіньскай кансерваторыі. Ансамбль «Весялуха» і Пётр Войчанка падарылі гасцям канцэрта яркі настрой, выканалі нацыянальныя беларускія песні, а таксама падрыхтавалі творчы падарунак - песню на кітайскай мове «Mei Li De Cao Yuan Wo De Jia», прысвечаную Радзіме, якая ў кожнага чалавека - адна. Калектывы і выканаўцы Цяньцзіня ў адказ прадэманстравалі сваё народнае мастацтва.
Як адзначылі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама, паездка дала магчымасць не толькі прадэманстраваць сваю творчасць і пазнаёміцца з культурай Кітая, але і абмеркаваць з вядучымі дзеячамі культуры горада Цяньцзінь актуальныя пытанні захавання нацыянальных музычных традыцый. А таксама вызначыць іх месца ў сучаснай культурнай прасторы Беларусі і Кітая, перспектывы далейшага творчага ўзаемадзеяння, заснаванага на глыбейшым знаёмстве з культурамі абедзвюх краін.
«Мы пастараліся распавесці жыхарам Паднябеснай, у першую чаргу, на мове мастацтва і творчасці, што культура Магілёўскай вобласці, як і ўсёй Беларусі ў цэлым, унікальная і шматгранная. І наш народ заўсёды адкрыты для ўзаемнага супрацоўніцтва, абмену канструктыўнымі ідэямі і прафесійным вопытам, а таксама для шчырага міжнацыянальнага сяброўства паміж нашымі краінамі. Бачачы цікавасць да нашай творчай дэлегацыі, захапленне, з якім гледачы сустракалі музычныя нумары, мяркую, у нас гэта атрымалася», - падзялілася дырэктар Магілёўскай абласной філармоніі Святлана Яфімук.
Юлія Таранава, фота Анастасіі Камковай
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.05.2024 - 12:44
Выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца» стварыў музей Масленікава
03.05.2024 - 09:24
02.05.2024 - 17:40
Каля 100 творчых работ прадставілі на інклюзіўным міжнародным арт-праекце «Пяць пачуццяў» у Магілёве