RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Лаўрэатамі і дыпламантамі Міжнароднага конкурсу вакалістаў сталі прадстаўнікі гімназіі-каледжа мастацтваў імя Я. Глебава

Навучэнцы і педагогі Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава сталі лаўрэатамі і дыпламантамі XXI Міжнароднага конкурсу юных вакалістаў на прыз Вольгі Сасноўскай. Гэта прэстыжнае двухтуравае творчае спаборніцтва ў галіне акадэмічнага вакалу, у якім прымаюць удзел канкурсанты ад 9 да 21 года.

Сёлета за галоўны прыз конкурсу змагалася больш за 150 удзельнікаў з Расіі, Беларусі, Літвы, Германіі, Італіі, Нідэрландаў і Кітая. Ацэньвала выступленні канкурсантаў высокапрафесійнае журы з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Краснаярска, Цюрыха і Нью-Ёрка.

Навучэнцы і педагогі Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава чарговым разам прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, цікавую конкурсную праграму, вакальнае майстэрства і артыстызм.

3 прэміі і званні лаўрэата ўдастоены Ягор Дудко (выкладчык Вікторыя Галуза, канцэртмайстар Ігар Пеганаў). Дыпламантамі конкурсу сталі Марыя Блошкіна (выкладчык Вікторыя Галуза, канцэртмайстар Ігар Пеганаў) і Цімафей Сякацкі (выкладчык Вольга Жураўкова, канцэртмайстар Ларыса Бачалян).

Выканальніцкае майстэрства Ігара Пеганава адзначана званнем дыпламанта конкурсу ў намінацыі «Найлепшы канцэртмайстар».

Узнагароджанне пераможцаў і гала-канцэрт лаўрэатаў адбудзецца 20 снежня ў Рахманінаўскай зале Маскоўскай кансерваторыі.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая