RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Леанід Заяц: гісторыя жыцця пакалення пераможцаў – сапраўдны прыклад мужнасці, доблесці і духоўнай велічы

Гісторыя жыцця пакалення пераможцаў – сапраўдны прыклад мужнасці, доблесці і духоўнай велічы. На гэта звярнуў увагу старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падчас урачыстага мерапрыемства«У сэрцах пакаленняў – Вялікая Перамога».

76 гадоў таму савецкі народ прынёс мірусёй планеце, усяму чалавецтву. Вялікая Перамога над нямецкім фашызмам была дасягнута неймаверна высокай цаной. На яе алтар паклалі свае жыцці звыш 20-ці мільёнаў грамадзян Савецкага Саюза. Наша рэспубліка страціла ў вайне кожнага трэцяга жыхара.

Леанід Заяц падкрэсліў, што Беларусь першай прыняла на сябе ўдар вераломнага ворага. У народнай памяці захавалася бязлітаснасць акупантаў. Фашысты імкнуліся знішчыць беларусаў як народ, як нацыю. Яны не ведалі жалю ні да старых, ні да жанчын, ні да дзяцей. «Мы памятаем трагедыю Хатыні. Мы памятаем трагедыю Борак і яшчэ ста адзінаццаці вёсак Магілёўскай вобласці, спаленых дашчэнту разам з іх жыхарамі, – адзначыў кіраўнік рэгіёна. – Але наш народ выстаяў! Наш народ выжыў! Наш народ перамог! Наш народ паказаў усяму свету бяспрыкладную мужнасць і гераізм».

Беларусь стала жывым помнікам той страшнай вайны. У яе летапіс залатымі літарамі ўпісана гераічная абарона Магілёва. 23 дні і ночы ў ліпені 41-га абаронцы горада вялі найцяжэйшыя баі з бязлітаснымі дывізіямі праціўніка. Менавіта тут, пры абароне Дняпроўскага рубяжа, умацавалася вера ў тое, што вораг будзе разбіты. Менавіта тут зараджалася Вялікая Перамога!

Старшыня аблвыканкама падкрэсліў: у гады вайны на беларускай зямлі разгарнуўся найбуйнейшы ў Еўропе партызанскі рух і падпольная барацьба з акупантамі. Больш за сотню атрадаў народных мсціўцаў і падпольных груп набліжалі доўгачаканы дзень вызвалення. 120 тыс. мірных жыхароў былі выратаваны ад зверстваў карнікаў і згону ў фашысцкае рабства.

У адзіным страі з брацкімі народамі савецкай дзяржавы беларусы самааддана ішлі да доўгачаканай перамогі, вызваляючы родную зямлю і краіны Еўропы ад фашысцкага прыгнёту. 114 нашых землякоў–ураджэнцаў Магілёўшчыны – праявіўшы выключны гераізм і мужнасць, сталі Героямі Савецкага Саюза.

«Мы схіляемся перад вялікім пакаленнем пераможцаў. Іх уклад у Перамогу неацэнны. Яны выратавалі Бацькаўшчыну, жыццё будучых пакаленняў, вызвалілі Еўропу, абаранілі мір, аднавілі гарады і вёскі, дамагліся грандыёзных здзяйсненняў, – канстатаваў Леанід Заяц. – Час не ўладны перад іх мужнасцю, адзінствам, годнасцю і сталёвай сілай духу».

У славу герояў, якія выратавалі многія народы ад генацыду і рабства, неабходна зберагчы праўду аб Вялікай Айчыннай вайне, выказаў упэўненасць кіраўнік рэгіёна. «Фальсіфікацыя гісторыі злачынная перад памяццю мільёнаў, якія аддалі за перамогу свае жыцці, і злачынная перад будучымі пакаленнямі, якія павінны ведаць сапраўдных герояў, адрозніваць праўду ад нахабнай і цынічнай хлусні, – адзначыў ён. – Гістарычную памяць аб тых страшных гадах мы беражліва захаваем і перададзім дзецям як наказ супраць любой ваеннай агрэсіі».

Леанід Заяц нагадаў, што ў гэтым годзе 9 мая адзначаюцца адразу два святы – Дзень Вялікай Перамогі і Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. «Вялікая Перамога, наш сцяг і герб–гэта сімвалы, якія нас аб’ядноўваюць, дапамагаюць разам з кіраўніком нашай дзяржавы будаваць мірную, незалежную, моцную краіну – Рэспубліку Беларусь», – сказаў на заканчэнне старшыня аблвыканкама.

 

Урачыстае мерапрыемства «У сэрцах пакаленняў – Вялікая Перамога»адбылося сёння раніцай на плошчы Славы. Тут сабраліся прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама і гарвыканкама, дэпутацкіх карпусоў, грамадскіх аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый горада, ветэраны, моладзь і жыхары абласнога цэнтра. Яны ўсклалі вянкі і кветкі да Вечнага агню і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых.

У гэты ж час на плошчы пачала працаваць выстава ваеннай тэхнікі. Тут жа прайшла маладзёжная патрыятычная акцыя «Ганарымся Радзімай сваёй» і рэспубліканская акцыя «Беларусь памятае». Удзельнікі апошняй трымалі больш за 1 тыс. партрэтаў загінулых падчас Вялікай Айчыннай вайны герояў.

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая