RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Леанід Заяц: мой голас на выбарах – за светлую будучыню, бяспечную сучаснасць дзяцей і ўнукаў, дружалюбную знешнюю палітыку

Сёння асноўны дзень галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі. На ўчастку №32, размешчаным у ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа №12 г. Магілёва», раніцай зрабілі свой выбар на карысць аднаго з пяці кандыдатаў старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц і яго жонка, а таксама старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў.

«Выбары – гэта асаблівая дата ў жыцці нашага грамадства і дзяржавы, – адзначыў кіраўнік рэгіёна. – Народ абірае кіраўніка краіны, каб мірна жыць, працаваць і ствараць».

Леанід Заяц адзначыў, што галасаванне і актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі для сям’і ўжо стаў добрай традыцыяй, бо гэта не толькі грамадзянскае права, але і абавязак кожнага жыхара Беларусі. «Заўсёды трэба аддаваць голас кандыдату, у якім не сумняваешся, за чалавека, які ў наступным зможа выбудоўваць добрасуседскія адносіны з іншымі краінамі, прагназаваць, развіваць эканоміку, і на гэтай аснове нарошчваць дабрабыт нашых людзей», – канстатаваў старшыня аблвыканкама.

Ён падкрэсліў, што за мінулы час зроблена многае. Таму сённяшні выбар – на карысць светлай будучыні, бяспечнага сучаснага дзяцей і ўнукаў, сяброўскай знешняй палітыкі дзяржавы.

На ўчастку для галасавання № 32 традыцыйна робяць свой выбар вышэйшыя службовыя асобы вобласці і горада Магілёва. «Гэта вельмі хвалюючыя моманты, дадатковая адказнасць. Рыхтуемся да выбараў заўсёды грунтоўна, ствараем максімальна ўтульную атмасферу ў зале. У асноўны дзень гучыць музыка, працуе буфет», – расказала намеснік старшыні ўчастковай выбарчай камісіі Вольга Папова.

Па спісах тут зарэгістравана 2950 выбаршчыкаў. За пяць дзён датэрміновага галасавання яўка склала каля 43%. «Выбаршчыкі на ўчастак ідуць актыўна, – канстатавала суразмоўца. – Гэта бацькі нашых навучэнцаў і выхаванцаў, работнікі шпіталя ветэранаў, які знаходзіцца побач».

У наступным навучальным годзе ў вучэбна-педагагічным комплексе «Дзіцячы – сад – сярэдняя школа № 12» будуць атрымліваць веды 275 школьнікаў і выхоўвацца 89 дашкалят. Тут адкрыты ваенна-патрыятычныя класы, дзе навучаюцца хлапчукі з усяго горада, якія жадаюць звязаць свой далейшы лёс з прафесіяй ваеннага.

Дарэчы, колькасць вучняў да 1 верасня вырасла на 25, а гэта цэлы дадатковы клас. І ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы комплексу адыграла не апошнюю ролю. Як расказала дырэктар школы Марына Зубарэнка, у 2013 годзе была завершана першая чарга рэканструкцыі навучальнай установы – у новай прыбудове з’явіўся дзіцячы сад, а да пачатку жніўня гэтага года, дзякуючы сродкам з абласнога і гарадскога бюджэтаў, прывялі ў парадак асноўны будынак.

Варта адзначыць, што пры наведванні школы падчас галасавання па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў лістападзе 2019 года Леанід Заяц падтрымаў намер адміністрацыі пабудаваць на месцы старога будынка, дзе знаходзілася закрытая для наведванняў спартыўная зала, новы. Стары будынак ужо знеслі, і ў наступным годзе плануюць размясціць у сценах зноў пабудаванай спартзалы не толькі памяшканне для заняткаў фізічнай культурай, але і бібліятэку, майстэрні, цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі, цір.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая