Маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары ў Беларусі неабходна арганізаваць дастойна. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе ў Мінску па актуальных сацыяльна-эканамічных і палітычных пытаннях.
«Мы павінны арганізаваць гэтыя выбары дастойна. Не таму, што я хачу такім пушыстым выглядаць. Справа ў тым, што нам не трэба дрэнна арганізоўваць выбары. Людзі нас бачаць пастаянна. Мы не выскачылі з-пад плінтуса нечакана, як многія. Недзе былі - бах, цяпер павылазілі ўсе і абяцаюць з верталёта па Беларусі раскідваць грошы», - сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Мы гэта праходзілі. Грошы трэба ў Беларусі зарабляць цяжкай працай, іншага не дадзена. Больш будзеш працаваць - больш заробіш. З верталёта ніхто не скіне», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Гаворачы аб працэсе збору подпісаў, Прэзідэнт адзначыў, што колькасць кандыдатаў залежыць толькі ад саміх грамадзян. «Нават калі ўсе 15 будуць кандыдатамі, ну і што, людзі так вырашылі. А на выбарах усе вызначацца, за каго галасаваць, як галасаваць», - адзначыў беларускі лідар.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.10.2025 - 13:19
18.09.2025 - 11:20
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў новы механізм дзяржпадтрымкі федэрацый і спартыўных клубаў
15.09.2025 - 11:42
11.09.2025 - 15:35
Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі Магілёўскай вобласці