RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Магілёўдрэў» і бабруйскі «ФанДАК» увойдуць у склад новага дрэваапрацоўчага холдынгу

У Беларусі з’явіцца новы дрэваапрацоўчы холдынг. Ён будзе створаны ў адпаведнасці з прэзідэнцкім указам №78 «Аб стварэнні і дзейнасці дрэваапрацоўчага холдынгу».

У адпаведнасці з дакументам акцыі дрэваапрацоўчых арганізацый, якія знаходзяцца ва ўпраўленні Банка развіцця Беларусі, будуць занесеныя ў выглядзе неграшовага ўкладу ў статутны фонд ААТ «Івацэвічдрэў». Указам таксама выключаецца з правоў і паўнамоцтваў Банка развіцця кіраванне дрэваперапрацоўчымі прадпрыемствамі. Ураду краіны сумесна з аблвыканкамамі даручана распрацаваць эфектыўную стратэгію развіцця зноў створанага дрэваапрацоўчага холдынгу.

Нагадаем: 5 гадоў таму ва ўпраўленне Банку развіцця было перададзена 9 дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, сярод якіх «Магілёўдрэў»і бабруйскі «ФанДАК».

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая