RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўскі спартсмен стаў бронзавым прызёрам міжнароднага паўмарафону

У горадзе Чалпон-Ата (Кыргызстан) прайшоў Міжнародны марафон ШАС Run The Silk Road. У ім прынялі ўдзел звыш 3 тысяч спартсменаў з 22 краін. Па маляўнічых месцах возера Ісык-Куль яны змагаліся на дыстанцыях марафону, паўмарафону, а таксама 10000 і 3000 метраў.

Двое беларускіх удзельнікаў выступілі ў паўмарафоне (дыстанцыя 21.097 км) і сталі прызёрамі турніру. Бронзавую ўзнагароду выйграў магілёвец Сяргей Платонаў з вынікам 1:08:56. Наперад ён прапусціў толькі гаспадара спаборніцтваў Нурсултана Кенешбекава (1:07:06) і прадстаўніка Казахстана Рахімжана Келманава (1:08:43).

А сярод жанчын у паўмарафоне сярэбраны медаль заваявала Вольга Немагай з Гомельскай вобласці (1:20:23).

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая