Беларус Ягор Шарамкоў стаў уладальнікам двух медалёў адкрытага Кубка Расіі, які праходзіў у Калузе.
Нягледзячы на высокую канкурэнцыю, 23-гадовы Ягор Шарамкоў здолеў выйграць вольныя практыкаванні, набраўшы 14,400 бала. Наш зямляк змог апярэдзіць расійскіх спартсменаў Кірыла Пракоп’ева (14,366), Даніэла Марынава (13,933) і алімпійскага чэмпіёна Давіда Бяляўскага (13,700). У апорным скачку лідар беларускай каманды заваяваў бронзавы медаль, набраўшы 14,350 бала. Яго апярэдзілі яшчэ адзін трыумфатар такійскай Алімпіяды Дзяніс Аблязін (14,566) і ўзыходзячая зорка расійскай спартыўнай гімнастыкі Даніэл Марынаў (14,533). Яшчэ адзін беларус Аляксей Селязнёў заняў у фінале 7-е месца (13,533).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.05.2024 - 17:41
17.05.2024 - 09:45
Магілёўскі «Барысфен» заваяваў бронзу мужчынскага чэмпіянату Беларусі па баскетболе
16.05.2024 - 11:57
06.05.2024 - 11:31
У Кіраўску прайшоў чэмпіянат Магілёўскай вобласці па пляжным футболе