RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўскія спартсмены сталі прызёрамі чэмпіянату Расіі па канькабежным спорце

У Лядовым палацы «Кузбасс» у Кемерава праходзіць чэмпіянат Расіі па канькабежным спорце па асобных дыстанцыях. У спаборніцтвах прымае ўдзел 160 наймацнейшых спартсменаў з Расіі і Беларусі.

На сённяшні дзень беларускія канькабежцы заваявалі 2 залатыя (абедзве на рахунку мінчанкі Марыны Зуевай), 1 сярэбраную і 3 бронзавыя ўзнагароды.

У ліку прызёраў чэмпіянату магілёўскія спартсмены. У камандным забегу ў мужчын (8 кругоў) зборная Беларусі (Ягор Дамарацкі, Віктар Рудзенка (Мінск), Яўген Балгоў (Магілёў)) выйграла срэбра, саступіўшы толькі камандзе Маскоўскай вобласці. А ў каманднай гонцы ў жанчын (6 кругоў) беларускі (Таццяна Міхайлава (Мінск), Яўгенія Вараб’ёва (Магілёў), Кацярына Слоева (Мінская вобласць)) заваявалі бронзавую ўзнагароду.

mogilevnews.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая