Магілёўскую вобласць з доўгатэрміновай місіяй назірання наведалі прадстаўнікі назіральнікаў ад СНД. Яны сустрэліся з намеснікам старшыні абласнога выканаўчага камітэта Валерыем Малашкам, наведалі абласную, тэрытарыяльную і шэраг участковых камісій, дзе азнаёміліся з працай па арганізацыі і правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму.
«Пачалі сваю працу мы ўжо з 1 лютага, – адзначыў намеснік старшыні Выканаўчага камітэта СНД Бекетжан Жумаханаў. – Гэта місія назіральнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Мы якраз будзем працаваць у Магілёўскай вобласці. Сёння сустрэліся з кіраўніцтвам вобласці, заслухалі інфармацыю аб падрыхтоўцы да рэферэндуму. Мы бачым, што ў арганізацыйным плане уся праца практычна зроблена, складзены спісы тых, хто галасуе на рэферэндуме. Праведзена вялікая падрыхтоўчая праца. Усё ідзе ў рамках заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Сёння наш папярэдні візіт. Потым ужо назіральнікі прыедуць 26 лютага. 26 і 27 лютага мы будзем назіраць за выбарамі, а 28-га складзём свае справаздачы, у якіх будзе дадзена афіцыйная ацэнка рэферэндуму.
Мы бачым, што ідзе вялікая тлумачальная праца ў беларускіх СМІ па пытанні маючага адбыцца рэферэндуму. Насельніцтва інфармуюць цалкам у адпаведнасці з заканадаўствам, з тымі правамі, якімі валодаюць грамадзяне краіны. Людзі маюць поўнае права галасаваць адкрыта, усё ідзе ў адпаведнасці з законам. Мы ж будзем назіраць, як праходзіць сам працэс галасавання. Людзі павінны прыйсці, атрымаць бюлетэнь і прагаласаваць. Ніякага ўмяшальніцтва з боку не будзе. Кожны мае права волевыяўлення».
Юлiя Таранава
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 14:47
У Магілёўскай вобласці адноўлена энергазабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў, якія пацярпелі ад стыхіі
19.07.2024 - 09:33
19.07.2024 - 09:27
Што рабіць, калі маёмасць пацярпела ад разгулу стыхіі? Фінансавая падтрымка ад райвыканкамаў (відэа)