RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Масавы велапрабег, кірмаш і святочны канцэрт: Бабруйск адзначыць 1 Мая

Масавы велапрабег, узнагароджанне найлепшых працаўнікоў, кірмаш і святочны канцэрт: Бабруйск рыхтуецца ярка і маляўніча сустрэць 1 Мая, паведамілі ў Бабруйскім гарвыканкаме.

Пачнуцца святочныя мерапрыемствы вялікім велапрабегам, які будзе прысвечаны Году міру і стварэння. Ён стартуе ад Вечнага агню, далей пройдзе па вуліцах Мінскай і Карбышава і завершыцца ля «Бабруйск-Арэны». Старт велапрабегу ў 10.00.

Працягнецца святочны дзень у парку культуры і адпачынку па адрасе вул. Інтэрнацыянальная, 45а. У праграме свята цырымонія ўзнагароджання Бабруйскім гарадскім аб'яднаннем прафсаюзаў лепшых працаўнікоў, якія дабіліся высокіх дасягненняў у працы і прафесійным майстэрстве, таксама пройдзе ўшанаванне работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый горада. Тут жа будуць працаваць выстава-кірмаш вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і рамеснікаў, гандлёвыя рады, дзе можна пачаставацца вырабамі грамадскага харчавання і напіткамі. Для падтрымання святочнага настрою для гасцей падрыхтуюць яркую канцэртна-забаўляльную праграму. Тэматычныя пляцоўкі аформяць прадстаўнікі ДАІ і МНС.

Пачатак святочнай праграмы ў парку а 11.00

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая