RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Мікалай Пад’ялоўскі: галоўнае – захаванне міру, адзінства, суверэнітэту

Датэрмінова прагаласаваў на Кіраўскім участку для галасавання № 1 ветэран сельскагаспадарчай галіны раёна Мікалай Пад’ялоўскі.

Мікалай Баніфацьевіч паўстагоддзя прысвяціў працы ў аграрнай сферы Кіраўшчыны, узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». Карыстаецца вялікім аўтарытэтам і павагай за прафесійныя і асобасныя якасці. У свой час, праходзячы вайсковую службу, з гонарам выканаў інтэрнацыянальны абавязак ва ўмовах ваенных дзеянняў.

Мікалай Пад’ялоўскі займае актыўную жыццёвую пазіцыю, прымае ўдзел у сустрэчах з моладдзю. У перыяд правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму з’яўляецца назіральнікам на Кіраўскім участку для галасавання № 2.

Прагаласаваўшы, Мікалай Баніфацьевіч адзначыў, чаму важна прыняць удзел у рэспубліканскім рэферэндуме:

– Цалкам падтрымліваю прапанаваныя змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Надышла неабходнасць падкарэктаваць Асноўны Закон з улікам рэальнага часу.

На пачатковым этапе станаўлення і развіцця нашай краіны была патрэбна моцная прэзідэнцкая ўлада, каб навесці парадак у розных сферах дзейнасці, выбудаваць інстытуты ўлады. Дзякуючы такому падыходу ў рэспубліцы быў адрэгуляваны механізм працы на ўсіх узроўнях, выразна працуюць палітычная, эканамічная сістэмы, сацыяльная сфера. І ў зменах Канстытуцыі правільна прапанавана правесці пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж органамі ўлады, зрабіць упор на калектыўнае кіраванне, каб было больш ініцыятывы на месцах.

Упэўнены, што пазначаныя для ўнясення ў Асноўны Закон новаўвядзенні забяспечаць паступальнае развіццё краіны, умацаванне суверэнітэту, незалежнасці. 

Усё нам, беларусам, па плячы, галоўнае – захоўваць і ўмацоўваць адзінства грамадства – гэта вельмі важны момант!

Я, як назіральнік на Кіраўскім участку для галасавання № 2, хачу адзначыць, што людзі ў гэтыя дні актыўна ідуць галасаваць, з разуменнем ставяцца да такой важнай падзеі, як рэферэндум. Галасаванне праходзіць у спакойнай, дзелавой абстаноўцы.

kirovsk.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая