RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Мікалай Шчокін падзяліўся сваімі ўражаннямі ад наведвання Трафімавай крыніцы на Шклоўшчыне

Загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін падзяліўся сваімі ўражаннямі ад наведвання Трафімавай крыніцы на Шклоўшчыне:

– У кожнага чалавека ёсць свая крыніца жыццёвых сіл, духоўнай крэпасці, душэўнага сузірання. У роднай Беларусі шмат унікальных месцаў, якія натхняюць і накіроўваюць на пераасэнсаванне жыццёвага шляху. Упэўнены: сталеючы, большасць з нас часта ўспамінае аб дзяцінстве, малалецтве, юнацтве.

Наведваючы Трафімаву крыніцу, я адкрыў для сябе новую малую радзіму – сталую, улагоджвальную, загадкавую, далікатную. Гэта той выпадак, калі прыродная прыгажосць змянілася дзякуючы чалавечаму ўменню і невычэрпнай любові да сваёй зямлі. Сёння самай вялікай каштоўнасцю з’яўляецца прыналежнасць да сваіх гістарычных традыцый і таго, што табе надае высакароднасць, выхоўвае. У такіх месцах, як Трафімава крыніца, па-сапраўднаму адчуваеш сябе чалавекам-стваральнікам, чалавекам-мысляром.

Трафімава крыніца – свайго роду філасофія жыццёвага шляху і яго сэнсу. Думаю, многія грамадзяне нашай краіны маглі б не проста наведаць Трафімаву крыніцу, а адчуць і зразумець тут сэнсавыя моманты гэтага краю і людзей, якія ўсё сваё жыццё гадавалі хлеб і дзяцей, даглядалі старых і чакалі сваіх бацькоў і дзядоў з вайны, молячыся за здароўе і дабрабыт усіх. І я з вялікай удзячнасцю тым, хто змог захаваць і ўзнавіць Трафімаву крыніцу, пакідаю ў памяці найлепшыя гадзіны, якія імкліва звужаюцца да секунд, праведзеных у прыродным брыльянце нашай Сінявокай.

Нізкі паклон усім, хто змог у сваім сэрцы знайсці часцінку Радзімы. Спадзяюся, што яшчэ не раз мне прадставіцца магчымасць наведаць родную майму сэрцу Трафімаву крыніцу.

СБ 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая