RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Міністэрства аховы здароўя дало парады, як пазбегнуць наступстваў спякоты

Міністэрства аховы здароўя дало рэкамендацыі, як пазбегнуць наступстваў гарачага надвор’я. Яны з’явіліся на афіцыйным сайце ведамства.

Рэкамендуецца не выходзіць на вуліцу без асаблівай на тое неабходнасці ў перыяд максімальнай сонечнай актыўнасці – з 11:00 да 17:00.

На вуліцы варта трымацца ў цені і па магчымасці час ад часу заходзіць у памяшканні з кандыцыянерамі. Пажадана мець з сабой бутэльку негазаванай мінеральнай вады. А насіць варта свабодную вопратку з натуральных тканін і камфортны абутак.

У памяшканні пры наяўнасці кандыцыянера не рэкамендавана астуджаць паветра ніжэй за 18–20 градусаў. І акрамя таго, каб пазбегнуць прастудных захворванняў, трэба знаходзіцца далей ад кандыцыянера. Пры яго адсутнасці для астуджэння паветра можна выкарыстоўваць ёмістасць з вадой, якая ставіцца перад вентылятарам.

Для абароны арганізма ад абязводжвання неабходна піць не менш за паўтара-тры літры на дзень, пераважней за ўсё – ваду з сокам лімону, цёплы зялёны чай без цукру, негазаваную мінеральную ваду, узвары і морсы. Акрамя таго, у Міністэрстве аховы здароўя рэкамендуюць выключыць з свайго рацыёну тлустыя, смажаныя і салодкія стравы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая